"Літаратура і мастацтва" і газета "Звязда" аб'яднаюцца ў холдынг да 1 кастрычніка
23.08.2012 18:04
—
Новости Общества
|
“Літаратура і мастацтва” і газета “Звязда” аб’яднаюцца ў холдынг да 1 кастрычніка Аб гэтым журналісту TUT.BY рассказалі ў “ЛіМе”. Нагадаем, у выніку аб’яднання з’явіцца выдавецкі дом “Звязда”, які, магчыма, узначаліць ініцыятар і арганізатар аб’яднання, галоўны рэдактар газеты “Звязда” Алесь Карлюкевіч. Плануецца, што тэматыкай новага выдавецтва будзе культура. Пакуль асаблівых змен у холдынгу "Літаратура і мастацтва" не заўважылі. Першы намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы "ЛіМ" Алесь Бадак рассказаў TUT.BY, што, па сутнасці, яго ўстанова далучаецца да “Звязды”, таму ўсе пытанні трэба адрасоўваць кіраўніцтву газеты. “Усе выданні, якія на сённяшні дзень уваходзяць у рэдакцыйна-выдавецкую установу “Літаратура і мастацтва” (газета "Лiтаратура i мастацтва", часопісы "Полымя", "Маладосць", "Нёман", "Вожык". - TUT.BY) застаюцца. Мы пакуль чакаем, калі будуць падпісаны канкрэтныя дакументы”, - паведаміў Алесь Бадак. Пакуль супрацоўнікі выдавецтва не скарачаліся, толькі атрымалі ўведамленне аб рэагранізацыі ўстановы: “Усе творчыя стаўкі засталіся, нават, бяром новых работнікаў, калі ў штаце не хапае. Прымусова ніхто нікога не звальняў – гэта я магу сказаць адназначна”. Праўда, як стала вядома, з 1 жніўня працы пазбавіўся загадчык аддзела прозы пісьменнік Андрэй Федарэнка, які, дарэчы, заняў сёмае месца ў Як пракаментавала кіраўніцтва “Літаратуры і мастацтва”, у Андрэя Міхайлавіча скончыўся кантракт. Яму было прапанавана перайсці на поўную стаўку, але пісьменнік адмовіўся. “Вы ж разумееце, пасада, якая патрабуе заўсёднай работы з аўтарамі, не можа займаць толькі паўстаўкі”, - кажа Алесь Бадак. Галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч размаўляць с журналістам адмовіўся, спаслаўшыся на занятасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праўда, як стала вядома, з 1 жніўня працы пазбавіўся загадчык аддзела прозы пісьменнік Андрэй Федарэнка, які, дарэчы, заняў сёмае месца ў рэйтынгу самых паспяховых... |
|