Разыграны рэкордны для Беларусі джэк-пот
24.08.2012
—
Новости Общества
|
Цяпер кампанія "Спорт-пары" актыўна шукае ўладальніка самага вялікага джэк-пота за ўсю гісторыю грашовых выйгрышаў у краіне. Удумайцеся толькі: яго сума складае 2 439 325 200 рублёў! Шчаслівая камбінацыя лічбаў, якая і вызначыла будучага мільярдэра, выпала 22 жніўня ў 404-м тыражы гульні "Спортлато 5 з 36" і вырашыла лес дзевятнаццатага па ліку джэк-пота. Да сумы амаль у 2,5 мільярда рублёў ён дарос за паўгода. Ужо вядома, што новаспечаны пераможца зрабіў аўтастаўку на 40 тысяч рублёў. Яшчэ ў кампаніі адзначылі, што гэты джэк-пот стане пятым па ліку, уладальнікам якога стане гулец, які зрабіў стаўку ў Брэсце. Дарэчы, зусім нядаўна, 14 жніўня, 100 мільёнаў рублёў у "Кена" выйграў жыхар Салігорска, які зрабіў аўтастаўку на 4 тысячы рублёў у 934-м тыражы. Паводле яго слоў, гуляе ён не часта і пераможную стаўку зрабіў выпадкова, наўдачу. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер кампанія "Спорт-пары" актыўна шукае ўладальніка самага вялікага джэк-пота за ўсю гісторыю грашовых выйгрышаў у краіне. Удумайцеся толькі: яго сума...
|
|