Фолк-фэст "Камяніца" збірае аматарскія ансамблі. 21.by

Фолк-фэст "Камяніца" збірае аматарскія ансамблі

25.08.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Чацвёрты фолк-фестываль "Камяніца" адбудзецца 15 верасня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам. У гэтым годзе ўпершыню акрамя вялікай прафесійнай сцэны будзе працаваць сцэна для аматарскіх калектываў.

Да ўдзелу запрашаюцца дзіцячыя, падлеткавыя і дарослыя калектывы. Гэта могуць быць хары, ансамблі, групы, у тым ліку пачынаючыя. Галоўная ўмова — уменне выконваць традыцыйныя беларускія песні, імкненне захаваць жывую нацыянальную культуру.

Фолк-фэст "Камяніца" заснаваны ў 2009 годзе. Яго мэта — прапаганда традыцыйнай культуры і дапамога музею народнай архітэктуры і побыту, на тэрыторыі якога знаходзіцца ўнікальная калекцыя аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры ХVІІІ-ХХ стагоддзяў. Усе грошы, атрыманыя ад продажу білетаў, будуць накіроўвацца на рахунак гэтай установы.

Сёння экспазіцыю музея пад адкрытым небам, які разгарнуўся на плошчы 151 га, складаюць больш як два дзясяткі помнікаў. Іх падтрыманне і захаванне патрабуе значных фінансавых затрат. Часткова рамонт фінансуецца дзяржавай, некаторыя сродкі музей атрымлівае ад аказання платных паслуг (правядзення свят і масавых мерапрыемстваў), вялікае значэнне мае спонсарская дапамога.

Як і ў мінулым годзе, для гледачоў у нацыянальных касцюмах уваход будзе бясплатным.

БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чацвёрты фолк-фестываль "Камяніца" адбудзецца 15 верасня на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Мінскам....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика