ФАКТЫ, ПАДЗЕІ, НАВІНЫ
29.08.2012
—
Новости Общества
|
Горацкая "перазагрузка"
У раённым цэнтры Горкі, дзе рыхтуюцца прымаць рэспубліканскае свята працаўнікоў вёскі, урачыста адкрыліся чыгуначная станцыя "Пагодзіна", стаматалагічная паліклініка і цэнтральная плошча. Цырымоніі адкрыцця прайшлі з удзелам кіраўніка беларускага ўрада і старшыні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы да "Дажынак" Міхаіла Мясніковіча. На абноўленай чыгуначнай станцыі "Пагодзіна" зроблена комплексная рэканструкцыя будынка і добраўпарадкаванне навакольнай тэрыторыі. Цяпер гэта сучасны прыгожы вакзал, сапраўдная візітоўка беларускага горада. Станцыю зрабілі камфортнай для пасажыраў і чыгуначнікаў. У суботу там адкрыўся і рух хуткаснага дызель-цягніка па маршруце "Пагодзіна-Орша". Высокая хуткасць, 90 камфортных месцаў, сучасны "клімат-кантроль", эканомія часу. — Безумоўна, такім цягніком народ будзе шырока карыстацца, — не мае сумненняў намеснік старшыні Горацкага райвыканкама Наталля Карнеева. — Таму што гэта танна і хутка: білет каштуе ўсяго каля 9 тысяч рублёў, а шлях да Оршы з Горак без прыпынкаў — менш за гадзіну. Такім чынам, у сталіцу Беларусі з Горак, з улікам перасадкі ў Оршы, можна трапіць крыху больш чым за тры гадзіны. Гэтая чыгуначная лінія будзе зручная і для студэнцкай моладзі, якая вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Другі аб'ект — стаматалагічная паліклініка. Яе будынак з'яўляецца помнікам архітэктуры, які цяпер поўнасцю рэстаўраваны. Але самае лепшае ў паліклініцы — не столькі прыгожыя сцены, колькі самае сучаснае абсталяванне, на якім будуць працаваць вопытныя спецыялісты. Паліклініка разлічана на 160 наведванняў у суткі. Цяпер у Горках стане больш шчаслівых усмешак! Адкрылася ў Горках і абноўленая цэнтральная плошча, дзе месціцца будынак райвыканкама. Яна ўсё яшчэ афіцыйна носіць імя Леніна, хоць савецкаму помніку ў горадзе знайшлі іншае добрае месца. Паводле інфармацыі мясцовых улад, пасля абмеркавання новай назвы плошчы большасць жыхароў Горак аддае перавагу назве "Цэнтральная", таму што плошча сапраўды знаходзіцца ў цэнтры горада. Ілона Іванова. баравікі прымаюць па 20-50 тысяч за кілаграм
Сёння цана за адзін кілаграм яблыкаў так званых таварных гатункаў, якіх ад насельніцтва ўжо нарыхтавана 28 тон, складае 3-5 тысяч рублёў. Ападкі закупліваюцца па 300-500 рублёў за кілаграм. Нарыхтаваныя плады таварных гатункаў найперш ідуць у рознічны гандаль для наступнай рэалізацыі, іншая прадукцыя накіроўваецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы. Працягваецца і нарыхтоўка гародніны: сёлета Белкаапсаюз нарыхтаваў яе ад насельніцтва 5,6 тысячы тон, што ў 1,3 раза больш, чым было летась на той жа перыяд. Цана на агуркі вагаецца ад 2,5 тысячы да 4 тысяч рублёў за кілаграм. Акрамя таго, закуплена 4,1 тысячы тон таматаў, якія зараз прымаюць па 3-5 тысяч рублёў за кілаграм. У "актыве" 4,8 тысячы тон капусты (бяруць па 2,5-3 тысячы рублёў), 39 тон часнаку (прымаюць па 15-20 тысяч рублёў). Грыбоў нарыхтавана 58 тон. Да прыкладу, лісічкі прадпрыемствы спажывецкай кааперацыі набываюць па 15-20 тысяч рублёў за кілаграм, баравікі — ад 20 да 50 тысяч, чырвонагаловікі, абабкі — ад 10 да 15 тысяч рублёў за кілаграм. Цыгарэты крыху "прыбавяць"З 1 верасня ў краіне павялічваюцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт. Рост, у сярэднім, складзе 3-3,5%. Падаражэе тытунёвая прадукцыя ААТ "Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман" і ААТ "Тытунь-Інвест". Напрыклад, цэны на цыгарэты "Раll Mаll", "Mоntе Саrlо" зменяцца з 6 тысяч да 6,2 тысячы рублёў за пачак. Некаторыя іншыя маркі цыгарэт, якія таксама адносяцца да другой цэнавай групы, падаражэюць на 500 рублёў. Змяненне кошту закране і шэраг марак тытунёвых вырабаў трэцяй цэнавай групы. Да прыкладу, шэраг відаў цыгарэт "Саmеl" (новыя цэны будуць вагацца ад 8,5 тысячы да 9,1 тысячы рублёў за пачак), "Wіnstоn", "Luсkу Strіkе" (да 8,5 тысячы рублёў за пачак). Сяргей РАСОЛЬКА Аб'язджаў курыцу...У вёсцы Буцілы Лідскага раёна здзейсніў аўтааварыю 18-гадовы юнак, які... аб'язджаў курыцу, паведамляе Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя. Курыца перабягала дарогу, і, каб не наехаць на яе, кіроўца "Аўдзі" ўзяў улева. Аўтамабіль зламаў драўляную агароджу і ўрэзаўся ў слуп. Напэўна, на сітуацыю паўплывала і нявопытнасць вадзіцеля, які толькі нядаўна атрымаў пасведчанне на права кіравання транспартным сродкам. Сам ён не пацярпеў, а вось яго 13-гадовай сястры спатрэбілася медыцынская дапамога. Барыс ПРАКОПЧЫК. Электронныя праязныя будуць укаранёны ў мінскім метро ўжо сёлетаПра гэта паведаміў дырэктар ГУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Ён нагадаў, што сёння ў горадзе рэалізуецца праграма па аптымізацыі сістэмы аплаты праезду ў грамадскім транспарце і ўкараненні электронных праязных, першы этап якой і будзе рэалізаваны ў метрапалітэне. Пасажыр зможа набыць праязны квіток на некалькі паездак — 10, 15, 20 і гэтак далей. Адмысловыя прылады будуць рэгістраваць пасажыраў, якія ўваходзяць, і спісваць з электроннага праязнога грашовы рэсурс. На кожнай станцыі будуць стаяць касы папаўнення рахунку. Кожны пасажыр зможа сам у аўтаматычным рэжыме папоўніць свой праязны квіток. Гэтыя ж апараты будуць паказваць, колькі грошай засталося на картцы для аплаты праезду. У 2013 годзе сістэму электронных праязных плануецца ўкараніць і на наземным пасажырскім транспарце. Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мінск—Навіны". . Новыя памятныя манеты да стагоддзя Максіма ТанкаНацыянальны банк сёння ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў": сярэбраную — наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 грама, дыяметрам 37 міліметраў, і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 19,50 грама, дыяметрам 37 міліметраў. Абедзве манеты адчаканены на ЗАТ "Літоўскі манетны двор", Вільнюс, Літва. Сярэбраная мае якасць "пруф", медна-нікелевая — "пруф-лайк". Тыраж кожнай — па 2000 штук. Бясплатны праезд у транспарце сталічным студэнтам вяртаць не плануецца Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска захаваецца толькі для школьнікаў. Аб гэтым паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Як адзначыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, неабходнасці ў вяртанні такой жа льготы для студэнтаў няма. "У мінулым годзе, улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, мы прынялі рашэнне падтрымаць навучэнскую моладзь. Цяпер эканамічная абстаноўка і ўзровень даходаў насельніцтва змяніліся", — растлумачыў ён. Паводле слоў Мікалая Ладуцькі, у сталіцы для маладых людзей існуе шмат магчымасцяў для падзаработку ў вольны ад вучобы час. Ёсць вакансіі ў сферы паслуг, гасцінічнага бізнэсу, высокіх тэхналогій, будаўніцтва і інш. "Неабходна стварыць умовы для працаўладкавання моладзі. Студэнцкія атрады не павінны завяршыць работу 1 верасня, а прадаўжаць сваю дзейнасць", — сказаў старшыня Мінгарвыканкама. Бясплатны праезд у грамадскім транспарце Мінска для студэнтаў і навучэнцаў дзённай формы навучання ўстаноў сталіцы, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, адмянілі з 1 ліпеня 2012 года. Адмена льготы не распаўсюджваецца на навучэнцаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ горада — школьнікі, як і раней, маюць права праезду ў грамадскім транспарце сталіцы бясплатна. Кожны дзень грамадскім транспартам Мінска перавозіцца амаль 2 млн пасажыраў. З верасня чакаецца павелічэнне пасажырапатоку. ДАІ Мінска праводзіць комплекс мерапрыемстваў "Увага — дзеці!" Дзяржаўтаінспекцыя Мінска з 27 жніўня па 10 верасня праводзіць спецыяльны комплекс мерапрыемстваў "Увага — дзеці!". "Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў сферы дарожнага руху сведчыць аб тым, што ў жніўні-верасні абвастраецца праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. З удзелам дзяцей за сем месяцаў 2012 года ў Мінску адбылося 40 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх 41 дзіця атрымала траўмы і калецтвы", — растлумачылі ў ГУУС. У акцыі "Увага — дзеці!" будуць задзейнічаны супрацоўнікі ўсіх падраздзяленняў міліцыі грамадскай бяспекі сталіцы. У час правядзення мерапрыемства ДАІ ўсім вадзіцелям рэкамендуе ехаць з уключаным блізкім святлом фар для прыцягнення ўвагі маленькіх удзельнікаў дарожнага руху. БЕЛТА. Выратавалі двойчы па тым жа сцэнарыіУ Бабруйску работнікі МНС другі раз з пачатку года выратавалі пажылую жанчыну, якая забралася на парапет чацвёртага паверха. Пра тое, што там сядзіць чалавек, зноў паведаміла суседка з дома насупраць. Літаральна праз пяць хвілін выратавальнікі былі на вуліцы 50 гадоў ВЛКСМ. Паводле слоў жанчыны, яна вырашыла, што яе зачынілі, вылезла праз акно на парапет звонку будынка, села на яго і збіралася скочыць. Работнікі МНС адчынілі акно і ўцягнулі яе ў памяшканне. Гэтую ж жанчыну такім жа чынам ужо ратавалі ў сярэдзіне студзеня. Заблукалі ў лясахЗа суткі ў лясах краіны згубіліся тры чалавекі. — Усе яны пенсіянеры: дзве жанчыны і мужчына, — паведаміў "Звяздзе" старшы інспектар цэнтра прапаганды Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Алег Малевіч. — 80-гадовы пенсіянер згубіўся паблізу вёскі Ванялевічы Капыльскага раёна — каля 15 гадзін пайшоў у лес за 50 метраў ад вёскі і не вярнуўся дадому. Шукалі пенсіянера выратавальнікі і міліцыянеры. Толькі пасля апоўначы работнікі МНС знайшлі яго. Стан мужчыны здавальняючы, ад шпіталізацыі ён адмовіўся. На момант падрыхтоўкі матэрыялу 74-гадовую жанчыну, якая згубілася ў лясным масіве паблізу вёскі Лазавец Маладзечанскага раёна, пакуль яшчэ не знайшлі. Пра здарэнне паведаміла суседка, якой пенсіянерка пазваніла па мабільным тэлефоне і сказала, што не можа знайсці дарогу назад. Жанчыну самастойна шукалі мясцовыя жыхары. Да іх далучыліся выратавальнікі, міліцыянеры, леснікі і 25 вайскоўцаў. Увечары стала вядома, што ў лесе паблізу вёскі Збышын Кіраўскага раёна заблукала 66-гадовая пенсіянерка, якая пайшла ў грыбы. Месцазнаходжанне яе пакуль невядомае. У пошуках бяруць удзел 10 работнікаў Кіраўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і 7 супрацоўнікаў мясцовага РАУС. У двух апошніх выпадках пошукі будуць падоўжаны. Гарыць салома, гарыць сена...Было каля трох гадзін ночы, калі ў Слуцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што паблізу вёскі Прошыцы ў полі гарыць сцірта саломы. — Агонь знішчыў 100 тон, яшчэ 200 тон саломы, якая належала падсобнай гаспадарцы "Наша Ніва" ААТ "Слуцкі мясакамбінат", было выратавана, — паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС. — Прычыны пажару і матэрыяльны ўрон удакладняюцца. У гэтую ж ноч згарэла сенасховішча ў вёсцы Бытча Барысаўскага раёна. Агонь знішчыў і 24 тоны сена сёлетняй нарыхтоўкі. Прычыны пажару таксама высвятляюцца. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя памятныя манеты да стагоддзя Максіма Танка Нацыянальны банк сёння ўводзіць у абарачэнне памятныя манеты "Максім Танк. 100 гадоў": сярэбраную — наміналам...
|
|