Адсвяткуем Дзень пісьменства разам!. 21.by

Адсвяткуем Дзень пісьменства разам!

01.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустракацца з чытачамі "Звязда" можа пяць разоў на тыдзень, калі трапляе ў паштовую скрыню ці набываецца ў кіёску. 2 верасня мы будзем яшчэ бліжэй, прынамсі, для нашых падпісчыкаў з Глыбокага, а таксама і для ўсіх іншых гасцей Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе менавіта ў гэтым горадзе.

Праграма свята "Прысвячэнне году кнігі" вельмі разнастайная і вялікая, усё і не ахопіш. Давядзецца выбраць сёе-тое са спіса адпаведна са сваімі інтарэсамі. У суботу ўсіх запрашае "Паэтычная гасцёўня", прысвечаная творчасці Я. Купалы, Я. Коласа і М. Танка; прыхільнікам гісторыі прапануюць наведаць выставу "Друкаваныя рарытэты", дзе можна будзе паглядзець на старадаўнія кнігі з фондаў Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. Тэатральная і канцэртная праграмы таксама маюцца: увечары ў Гарадскім цэнтры культуры пакажуць спектакль Беларускага тэатра "Лялька" пад назвай "Загубленая душа, ці Пакаранне грэшніка", а на цэнтральнай плошчы горада чакаецца выступленне ансамбля "Бяседа", пераможцаў тэлепраекта "Великолепная семерка" і іншых артыстаў.

У нядзелю, акрамя афіцыйных адкрыцця і закрыцця Дня беларускага пісьменства, вы зможаце пабываць адразу на некалькіх гасцінных глыбоцкіх падворках: Тэатральным, Моладзевым, Дзіцячым, Спартыўным. Да свята ў Глыбокім "пабудавалі" і некалькі новых трактаў: "Ад агню да пяра", тракт "Шчодрыца", Альгердаў тракт, Святочны, Турыстычны і Тракт нацыянальных культур у гэты дзень будуць чакаць гасцей і весяліць іх кожны на свой лад. Якія забавы падрыхтаваныя там, расказваць не станем. Прыязджайце і самі ўсё паглядзіце.

Запрашаем вас, шаноўныя, і да стэнда "Звязды". Кожны, хто прыйдзе да нас з беларускім словам, атрымае невялікі падарунак. Так што ўспамінайце казкі, песні, вершы на роднай мове і — гайда да нас! Пагаварыць па-беларуску пра жыццё і паслухаць пахвалу ці крытыку мы таксама не супраць. Чакаем усіх, каб адсвяткаваць Дзень пісьменства разам.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустракацца з чытачамі "Звязда" можа пяць разоў на тыдзень, калі трапляе ў паштовую скрыню ці набываецца ў кіёску. 2 верасня мы будзем яшчэ бліжэй, прынамсі, для...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика