Дапамогі на дзяцей: чакаюцца новаўвядзенні
01.09.2012
—
Новости Общества
|
У нашай краіне распрацаваны праект закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей". Зараз гэты дакумент знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе. Плануецца, што закон будзе прыняты ў 2013 годзе. Якія запланаваны новаўвядзенні? Адна з галоўных навін закона заключаецца ў тым, што дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў будзе прывязана да сярэднямесячнай зарплаты па рэспубліцы. Гэта пацягне павелічэнне яе памеру прыблізна на 40-50%. Плануюцца наступныя павышэнні памеру дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў: дапамога на першае дзіця будзе дасягаць 35% сярэднямесячнай заработнай платы ў рэспубліцы, на другое і наступных дзяцей — 40% сярэднямесячнай заработнай платы ў рэспубліцы. Пра гэта паведаміла кансультант упраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Святлана БЕЛАШ. Яшчэ адно з новаўвядзенняў закона будзе тычыцца адзінокіх маці. Сёння да дапамог на дзяцей, народжаных жанчынамі па-за шлюбам, калі звесткі пра бацьку дзіцяці ў запісе акта аб нараджэнні зроблены па ўказанні маці, дадаткова прызначаюцца і выплачваюцца 75-працэнтныя надбаўкі ад памеру дапамогі на дзяцей ва ўзросце да паўтара года і 40% ад памеру дапамогі на дзяцей ва ўзросце больш за паўтара года. Для параўнання: памер дапамогі на дзіця ва ўзросце да паўтара года з 1 жніўня складае 843.870 рублёў, а ў выпадку нараджэння дзіцяці па-за шлюбам — 1.476.770 рублёў. Памер дапамогі на дзіця ва ўзросце, старэйшым за паўтара года, народжанага па-за шлюбам, складае 1.181.420 рублёў. Новы закон прадугледжвае ўзмацненне прынцыпу адраснасці ў аказанні дапамогі і будзе накіраваны на стымуляванне нараджэння і выхавання дзяцей у поўных сем'ях. Разам з тым, як адзначаюць прадстаўнікі ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, сем'і, якія па аб'ектыўных прычынах маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы, таксама не будуць пакінутымі без увагі. Святлана БУСЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нашай краіне распрацаваны праект закона "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей". Зараз гэты дакумент знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе.... |
|