"Няхай дапамагае "Звяздзе" святая Сафія Слуцкая!"
01.09.2012
—
Новости Общества
|
Дачка мінскага падпольшчыка Мікалая Каржанеўскага, які ўдзельнічаў у распаўсюджванні падпольнай "Звязды" ў акупаваным Мінску, перадала ў дар газеце ікону святой праведнай Сафіі Слуцкай. Мабыць, у жыцці не бывае нічога выпадковага. Галіна Мікалаеўна Каржанеўская працуе бібліятэкарам у храме святой праведнай Сафіі Слуцкай — а храм пабудаваны якраз на вуліцы Мікалая Каржанеўскага, яе бацькі. І бацька, і матуля загінулі ў фашысцкіх засценках у 1942 годзе. Галіна іх не памятае: была зусім маленькай — усяго тры гадкі... — Вельмі ўдзячная газеце за памяць пра бацьку, — гаворыць Галіна Мікалаеўна. — "Звязда" прыходзіць у наш дом як іскра дабрыні. Родная мова нас сагравае. Кожны нумар газеты я адношу ў храм. Увогуле хачу стварыць там беларускамоўны куточак. Сёлета адзначаецца 400-годдзе прастаўлення святой праведнай Сафіі Слуцкай, вялікай патрыёткі зямлі беларускай. Няхай жа яна аберагае-ахоўвае газету, усіх чытачоў ад бед і непрыемнасцяў. Дарэчы, рамку да іконы зрабіў прыхаджанін Аляксандр Піліпавіч Сякірын, ён вельмі дапамагае храму. На здымку: Галіна Каржанеўская перадае ікону святой праведнай Сафіі Слуцкай намесніку галоўнага рэдактара Таццяне Падаляк, якая на працягу многіх гадоў займаецца гісторыяй падпольнай "Звязды". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дачка мінскага падпольшчыка Мікалая Каржанеўскага, які ўдзельнічаў у распаўсюджванні падпольнай "Звязды" ў акупаваным Мінску, перадала ў дар газеце ікону... |
|