Каб свята адбылося, папрацавалі ўсе шмат і рупліва
04.09.2012
—
Новости Общества
|
У НЯДЗЕЛЮ ў Глыбокім урачыста і святочна прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Мерапрыемствы ж, прысвечаныя гэтаму святу, пачаліся 1 верасня, у Дзень ведаў. Адразу некалькі выключна цікавых выставак адкрылася ў гэты дзень у Глыбокім: «Паэтычная гасцёўня» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаная творчасці Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, выстаўка друкаваных рарытэтаў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Прысвячэнне Году кнігі» і выстаўка гісторыі пісьменства «Ад берасцяной граматы да Інтэрнэту» з фондаў Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, на якой, акрамя 800-гадовай берасцяной граматы і «Малой падарожнай кніжыцы», выдадзенай Францыскам Скарынам у 1522 годзе, было прадстаўлена яшчэ нямала цікавых экспанатаў.
АСНОЎНЫЯ святочныя мерапрыемствы распачаліся менавіта 2 верасня. Выступаючы на ўрачыстым
На галоўнай пляцоўцы свята адбылося ўзнагароджванне пісьменнікаў-пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы літаратурны твор. Імі ў розных намінацыях сталі Фёдар Палачанін, Уладзімір Скарынкін, Зіновій Прыгодзіч, Славамір Вялікае значэнне як для самога Глыбокага, так, безумоўна, і для ўсёй Беларусі стала адкрыццё ў горадзе сквера славутых землякоў-глыбачан. Бюсты, вырабленыя вядомымі скульптарамі, увекавечылі памяць знакамітых людзей, слава пра якіх ідзе далёка за межы нашай краіны: Ігнат Буйніцкі, Язэп Драздовіч, Павел Сухі, Вацлаў Ластоўскі, Алесь Дубровіч, Пётр Казлоў, Элізер ПАКУЛЬ ішлі афіцыйныя мерапрыемствы, свята беларускага пісьменства ў Глыбокім жыло сваім адметным, яскравым жыццём. На больш як пяцідзесяці пляцоўках разгортваліся цудоўныя відовішчы з выступленнямі самадзейных калектываў, забаўляльнымі праграмамі, сустрэчамі з вядомымі паэтамі, пісьменнікамі, іншымі творчымі асобамі. Гасцінна запрашалі наведвальнікаў шматлікія панадворкі, дзе можна было набыць сувеніры, паласавацца прысмакамі, паўдзельнічаць у конкурсах, сфатаграфавацца з удзельнікамі касцюмаваных прадстаўленняў. Здавалася, сюды, у Глыбокае, сабралася на свята добрых паў-Беларусі. А яшчэ ж было шмат гасцей з замежжа. Наша чытачка Тамара Паўлаўна з Полацкага раёна сказала: — Мы з мужам-вайскоўцам аб’ехалі паўсвету, дзе толькі ні служылі: у Расіі, на Камчатцы... І на чужыне нам заўсёды не ставала Завітвалі да нас героі публікацый, прыходзілі чытачы — каб паразмаўляць з аўтарамі артыкулаў, галоўным рэдактарам, задаць хвалюючыя іх пытанні. У тых, хто працаваў у гэты дзень ля стэнда «Белорусской нивы», не было ніводнай вольнай хвіліны — наведвальнікі ішлі бесперапынным патокам.
Завяршылася свята позняй ноччу яскравым гала-канцэртам і відовішчным фейерверкам. Глыбокае перадало эстафету Дня беларускага пісьменства старажытнаму Быхаву, які правядзе юбілейнае, дваццатае па ліку, свята. Якім яно будзе — А сёння можам канстатаваць: Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокім атрымаўся на выдатна! У гэтым упэўнены ўсе, з кім нам давялося паразмаўляць у гэты не па-асенняму сонечны дзень на вуліцах горада.
— Папрацавалі ўсе шмат і рупліва. І вынік кажа сам за сябе: свята ўдалося! Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ, міністр інфармацыі Беларусі: — Дзень беларускага пісьменства па сваім узроўні, па значнасці, па прыгажосці можна параўнаць, бадай, толькі з «Дажынкамі». Гэтае свята заўсёды праходзіць толькі ў маленькіх гарадах, бо тут асаблівыя каларыт, душэўнасць. І я ганаруся тым, што Беларусь — адна з самых чытаючых краін СНД. Іван БАМБІЗА, намеснік Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы: — Мастацкія здабыткі нельга разглядаць праз прызму адной краіны. Колас, Купала — гэта здабытак не толькі Беларусі, іх творчасць належыць усяму свету, Расіі ў тым ліку. Таму штогод мы ўзнагароджваем дзеячаў Марына і Кацярына, вучаніцы сярэдняй школы № 2 г. Глыбокае: — Мы нават не ведалі, што наш родны горад можа быць такім прыгожым, вясёлым, што ў ім жыве столькі талентаў. Учора нашы сябры ўдзельнічалі ў конкурсе чытальнікаў — нас ажно да дрыжыкаў прабіралі некаторыя выступленні. А сёння нашы глыбоцкія таленты выступалі на галоўнай сцэне. А наш Уладзіслаў Лаўцэвіч! Ён толькі ў сёмы клас перайшоў, а ўжо стварыў сайт, прысвечаны Дню беларускага пісьменства, які стаў не проста папулярным — на яго старонку заходзяць наведвальнікі з усяго свету!
— Цудоўнае свята! Столькі цікавых людзей: журналісты, пісьменнікі, выдаўцы… Кожны панадворак вабіць нечым, на ўсё хочацца паглядзець. Дзякуй вялікі арганізатарам! Юлія БАЛЬШАКОВА, «БН» Фота Паўла ЧУЙКО, «БН» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У НЯДЗЕЛЮ ў Глыбокім урачыста і святочна прайшоў Дзень беларускага пісьменства. Мерапрыемствы ж, прысвечаныя гэтаму святу, пачаліся 1 верасня, у Дзень ведаў. Адразу...
|
|