На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку. 21.by

На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку

06.09.2012 20:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На плошчы Незалежнасці мяняюць радыеактыўную плітку

           


Еўрарадыё зрабіла замеры новай пліткі — усё ў норме.


Яшчэ ў 2007 годзе дазіметр Еўрарадыё паказваў 60 мікрарэнтген у гадзіну. Нармальны для нашага горада фон — 10-20. Радыеактыўная плітка на плошчы Незалежнасці ляжыць ужо больш за 5 гадоў.
 
Цяпер гэтую плітку вырашылі памяняць, менавіта з-за яе радыеактыўнасці. Такую прычыну называюць Еўрарадыё рабочыя, якія мяняюць плітку, і прадстаўнік "Гаррамаўтадар". Праўда, у адміністрацыі Маскоўскага раёна кажуць, што ўпершыню чуюць пра радыеактыўнасць.
 
"Гэта было канкрэтнае даручэнне мэра: замяніць там, дзе пабітая, адбітая, трэснула, вышчарбленая, там, дзе прасадкі, вось там ідзе замена пліткі".
 
Плітку замянілі вакол купала гандлёвага цэнтра каля гатэля "Мінск", цяпер новую кладуць пасярэдзіне плошчы, каля фантана. Там частку пліткі заменяць да Дня горада, пасля заменяць астатнюю і плітку вакол купала побач з БДПУ.
 

 
Еўрарадыё правяло замеры новай і старой пліткі. І пракансультавалася са спецыялістам Белрад.
 
"Калі ёсць падвышаны фон, значыць плітку трэба мяняць. Яны яе ўрэшце рэшт памянялі".
 
На новай плітцы дазіметр Еўрарадыё паказаў 16 мікрарэнтген, у некаторых месцах 20, гэта ў тры разы меней, чым было раней.
 
"Натуральны фон акурат і будзе каля 0,15-0,16 мікразіверт у гадзіну (1 мікразіверт — 100 мікрарэнтген)", — кажа спецыяліст з інстытута Белрад.
 

Еўрарадыё замярае радыяцыйны фон пліткі, якую толькі што паклалі
 
А вось старая плітка, якую яшчэ не замянілі, фаніць нашмат больш. Дазіметр Еўрарадыё паказваў ад 35 да 50 мікрарэнтген за гадзіну.

 
"Да 0,25 лічыцца нормай. А вышэй — дастаткова высокі фон. Тым больш калі людзі ідуць збіраць у лесе грыбы і ягады, і фон там перавышае 0,4 — мы кажам, што ў гэтым месцы наўрад ці будуць чыстыя грыбы і ягады".
 
Будаўнічыя матэрыялы, тым больш гранітная плітка, звычайна маюць трохі большае выпраменьванне. Але існуюць нормы. Так, паводле санітарных нормаў радыяцыйны фон пліткі ў кватэры не можа перавышаць 30 мікрарэнтген у гадзіну. Згодна з даследаваннем, якое праводзіў інстытут "Сосны" яшчэ 5 гадоў таму, плітку з плошчы Незалежнасці можна класці толькі за горадам.

 
Мяняюць, дарэчы, не ўсю плітку. Фаніць толькі плітка вялікага памеру, якой выкладзена большасць тэрыторыі вакол фантана. На плітцы, з якой выкладзеныя прамяні і кола, дазіметр паказвае не больш за 13 мікрарэнтген. Яе не мяняюць, а проста перакладаюць.
 

Старая плітка побач з той, якая "фаніць"

Як даведалася Еўрарадыё, старую радыеактыўную плітку не выкідваюць. Яе здаюць у "Гаррамаўтадар": паводле нормаў яе можна выкарыстоўваць за горадам. Праўда, спецыялісты з Белрад гавораць, што фон у 50 мікрарэнтген — не вельмі небяспечны:
 
"Гэта ў прынцыпе не так страшна. На ёй хіба што сядзець не варта".

Максімальнае значэнне, якое паказаў дазіметр. Тут, па словах рабочых, перакладаць плітку не будуць
 

Нармальная плітка на плошчы Незалежнасці
 


Плітка вакол фантана


А гэта ў пахаванай Чарнобылям вёсцы

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ ў 2007 годзе дазіметр Еўрарадыё паказваў 60 мікрарэнтген у гадзіну. Нармальны для нашага горада фон - 10-20. Радыеактыўная плітка на плошчы Незалежнасці ляжыць ужо...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика