Ёсць нацыянальны рэкорд!
11.09.2012
—
Новости Общества
|
Чэмпіянат праводзіўся ў трох намінацыях: кідок на далёкасць, дакладнасць і арыгінальнасць. У першым відзе праграмы мужчыны і жанчыны спаборнічалі асобна. Што самае галоўнае — узрост удзельнікаў быў не абмежаваны. Пераможцы атрымалі новыя мабільныя тэлефоны. — Ужо трэці раз сюды прыходжу, — расказвае адзін з удзельнікаў, які назваўся Аляксеем. — Тэлефон у мяне "жыве" не больш за тры гады. Адна справа — проста выкінуць старую "трубу" ў сметніцу. І зусім іншая — такім арыгінальным чынам праводзіць мабільнік у своеасаблівы "апошні шлях". Дарэчы, вынік Кірыла Койды зусім крыху не дацягнуў да сусветнага рэкорду. Васемнаццацігадовы фін Ера Кар'ялайнан закінуў мабільны тэлефон на 101 метр 46 сантыметраў. Адбылося гэта 19 жніўня на афіцыйным чэмпіянаце Фінляндыі. А ўвогуле гісторыя такіх спаборніцтваў налічвае 12 гадоў і пачалася з краіны Суомі. У Еўрасаюзе яны таксама праводзяцца ў Эстоніі, Швейцарыі і Паўночнай Германіі. Валяр'ян ШКЛЕННІК. Фота Анатоля КЛЕШЧУКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 верасня, на Дзень горада ў Мінску, ля Нацыянальнай бібліятэкі прайшоў дзясяты чэмпіянат Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў. На ім быў пабіты рэкорд нашай... |
|