Хутка — паляванне на гусей
13.09.2012
—
Новости Общества
|
З трэцяй суботы восені, якая сёлета прыпадае на 15 верасня, у краіне распачнецца сезон палявання на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку. Здабываць птушак любога полу і ўзросту будзе дазволена па другую нядзелю зімы — па 9 снежня. — Дазваляецца паляванне ў светлы час сутак зброевым спосабам з падыходу, з вабікам, з пад'езду з маламерных суднаў (без рухавіка ці з непрацуючым рухавіком), з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі і патронаў са шротам, — распавёў "Звяздзе" старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'ераў, таксаў, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак. Паляваць таксама можна будзе бяззброевым спосабам з выкарыстаннем лоўчых птушак. Нагадаем, што падчас веснавога палявання на гусей сёлета ўпершыню прымалася пастанова Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якой абмяжоўваліся тэрыторыі, дзе можна было весці здабычу гэтых птушак. А што з асеннім сезонам, ці будзе тут нешта падобнае? У Мінпрыроды рэдакцыі паведамілі, што ніякіх абмежаванняў не плануецца. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З трэцяй суботы восені, якая сёлета прыпадае на 15 верасня, у краіне распачнецца сезон палявання на гусь белалобую, гусь-гуменніцу, гусь шэрую, канадскую казарку.... |
|