Мінск турыстычны ў мабільнай версіі
13.09.2012
—
Новости Общества
|
Карта сталіцы з усёй неабходнай для турыстаў інфармацыяй у выглядзе праграмы для мабільных прыстасаванняў можа быць створана ў хуткім часе. Пра гэта паведаміла дырэктар дзяржаўнай установы "Інфармацыйна-турыстычны цэнтр "Мінск" Алена Пліс падчас прэс-канферэнцыі ў Мінгарвыканкаме. — Зараз на сайце нашай установы размешчана карта горада, на якую будзе накладзена інфармацыя з папяровага кішэннага турыстычнага даведніка, што ўжо выпушчаны тыражом у 2 тысячы асобнікаў і вельмі папулярны сярод турыстаў, якія наведваюць сталіцу. У выглядзе мабільнай версіі — пакуль толькі звесткі пра 10 выдатнасцяў Мінска. Але калі гэта будзе цікава і запатрабавана, магчыма, мы будзем працаваць над стварэннем больш поўнай праграмы для мабільных прыстасаванняў, якая будзе змяшчаць турыстычную інфармацыю пра горад, — зазначыла выступоўца. Таксама для прыцягнення ўвагі да сталіцы інвестараў і турыстаў вядзецца праца па стварэнні брэнда Мінска. Першыя вынікі ў гэтым кірунку — даследаванні аб тым, як мінчане ўспрымаюць свой горад і што думаюць пра Мінск замежнікі — плануецца атрымаць ужо ў канцы верасня. Гарадскія ўлады выдзелілі на стварэнне брэнда сталіцы 300 мільёнаў рублёў. Да таго ж шматлікія камерцыйныя кампаніі пажадалі выступіць спонсарамі праекта. Як адзначыла Алена Пліс, 85% гасцей, што наведваюць сталіцу, з'яўляюцца рускамоўнымі, а самыя запатрабаваныя віды турызму ў Мінску на сённяшні дзень — дзелавы і падзейны. Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карта сталіцы з усёй неабходнай для турыстаў інфармацыяй у выглядзе праграмы для мабільных прыстасаванняў можа быць створана ў хуткім часе. |
|