Калі выпадак выключны.... 21.by

Калі выпадак выключны...

14.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У 2005 годзе мы пабудавалі кааператыўную кватэру з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. У канцы 2011-га крэдыт датэрмінова пагасілі, аднак сям'ю нам захаваць не ўдалося... Пытанне: у выпадку разводу ці дадуць нам дазвол на продаж гэтай кватэры (для размену)?

А. Пруднікаў, г. Мінск.

г. Мінск.

Згодна з п. 1.18 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.01.2012 года № 13 "Аб некаторых пытаннях аказання грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў", продаж жылых памяшканняў, пабудаваных з прыцягненнем ільготнага крэдыту, да поўнага яго пагашэння не дапускаецца.

На працягу года з дня пагашэння гэтага крэдыту кватэра можа быць прададзена толькі адпаведнаму выканаўчаму і распарадчаму органу, мясцовай адміністрацыі ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры адмове мясцовага выканаўчага і распарадчага органа ў набыцці жылога памяшкання продаж на працягу года з дня пагашэння крэдыту ажыццяўляецца з дазволу гэтага выканаўчага і распарадчага органа ў выключных выпадках (пераезд у іншую мясцовасць, скасаванне шлюбу, смерць уласніка жылля і г.д.).

Віктар САВІЦКІ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У 2005 годзе мы пабудавалі кааператыўную кватэру з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. У канцы 2011-га крэдыт датэрмінова пагасілі, аднак сям'ю нам захаваць не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика