З баракаў — у новы дом...
15.09.2012
—
Новости Общества
|
У новым віцебскім мікрараёне Білева, на вуліцы Багатырова, у новым доме ў ліку іншых справілі наваселле і гараджане, якія жылі раней доўгі час у дамах без камунальных выгод. Людзі пераехалі ў новы дом фактычна з "баракаў" на вуліцах Чапаева, Міра, дзе жылі дзясяткі гадоў. У гэтых дамах не было гарачай вады, прыбіральня — на вуліцы... Праблема вырашылася пры дапамозе губернатара Віцебскай вобласці, які ў свой час асабіста сустрэўся з жыхарамі праблемных дамоў. — Такіх старых дамоў, як №№ 22, 24, 9, 11, 13, 15/2 па вуліцы Чапаева і №№ 3 і 5 па вуліцы Міра, у Віцебску больш за 350. У вашых васьмі разам узятых дамах жывуць 548 чалавек, сказаў тады губернатар Аляксандр Косінец, звяртаючыся да жыльцоў. — Мне дакладвалі, каб зняць праблему, трэба чакаць доўга — у перыяд да 2023 года. Але я упэўнены, што вырашэнне праблемы нельга зацягваць на такі доўгі тэрмін. У ХХІ стагоддзі ж жывём! І вось наваселле. Цырымонія ганаровай перадачы дома ў эксплуатацыю адбылася з удзелам кіраўніцтва Віцебскага гарвыканкама. У новым 120-кватэрным доме 70 кватэр прадастаўлены менавіта перасяленцам з баракаў. Аляксандр ПУКШАНСКІ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У новым віцебскім мікрараёне Білева, на вуліцы Багатырова, у новым доме ў ліку іншых справілі наваселле і гараджане, якія жылі раней доўгі час у дамах без... |
|