Калі дом падарыць выгадна
15.09.2012
—
Новости Общества
|
Мы, сям'я з чатырох чалавек (сужэнцы і двое непаўналетніх дзяцей), жывём у ведамасным інтэрнаце, знаходзімся на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. І нават мяркуем, што ў хуткім часе нас могуць уключыць у склад ЖБК, які фарміруецца з выкарыстаннем ільготнага крэдыту. Ці паўплывае на яго памеры тое, што ў спадчыну ад бацькоў нам дастаўся стары драўляны дом (яго знос у 2011 годзе складаў 67%)? Л. Ермаловіч, г. Баранавічы. Неабходна мець на ўвазе, што пры будаўніцтве жылля ў складзе ЖБК з выкарыстаннем ільготнага крэдыту будзе ўлічвацца прадугледжанае падп. 1.6 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 студзеня 2012 г. № 13 правіла па ўліку агульнай плошчы жылога памяшкання, якая знаходзіцца ва ўласнасці крэдытаатрымальніка (а таксама і адчужанай крэдытаатрымальнікам і (або) членамі яго сям'і на працягу 3 гадоў да заключэння крэдытнага дагавора), пры вызначэнні памеру крэдыту, які выдзяляецца. Агульная плошча жылога памяшкання, што прымаецца ў разлік пры вызначэнні велічыні льготнага крэдыту (так званы "нармаваны памер агульнай плошчы жылога памяшкання"), вызначаецца з улікам устаноўленых у падп. 1.5 Указа № 13 нарматываў і агульнай плошчы жылых памяшканняў, якія знаходзяцца (знаходзіліся) ва ўласнасці ў крэдытаатрымальніка і (або) членаў яго сям'і (у тым ліку агульнай плошчы жылых памяшканняў, якая прыпадае на долі ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні, якія належаць (належалі) грамадзяніну і (або) членам яго сям'і), размешчаных у любых населеных пунктах Рэспублікі Беларусь. У выпадку бязвыплатнай перадачы па дагаворы дарэння крэдытаатрымальнікамі і (або) членамі іх сем'яў жылых памяшканняў (доляў у праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні), у тым ліку прызнаных у вызначаным парадку непрыдатнымі для пражывання, мясцоваму выканаўчаму або распарадчаму органу, нармаваныя памеры агульнай плошчы жылога памяшкання для вызначэння велічыні льготнага крэдыту прымаюцца ў разлік у вызначаным парадку без уліку плошчы перададзеных жылых памяшканняў (плошчы жылых памяшканняў, якая прыпадае на перададзеныя долі ў праве агульнай уласнасці на жылыя памяшканні). Віктар САВІЦКІ
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, сям'я з чатырох чалавек (сужэнцы і двое непаўналетніх дзяцей), жывём у ведамасным інтэрнаце, знаходзімся на ўліку асоб з патрэбай у паляпшэнні жыллёвых умоў. І... |
|