Як будуць мяняцца тарыфы на электраэнергію для насельніцтва?
15.09.2012
—
Новости Общества
|
Укараненне дыферэнцыяванай аплаты адбудзецца не раней, чым з першых дзён 2013 года Прапануюцца два варыянты Спачатку трэба адзначыць, што за апошні час больш чым у 4 разы павялічыліся цэны на паліўна-энергетычныя рэсурсы для арганізацый, якія аказваюць жыллёва-камунальныя паслугі насельніцтву. Разам з тым, тарыфы на гэтыя паслугі за некалькі апошніх гадоў павялічваліся толькі ледзь-ледзь. Гэта тлумачыцца сацыяльна арыентаванай палітыкай дзяржавы. Як паведамілі рэдакцыі ў Міністэрстве энергетыкі РБ, згодна з існуючымі тарыфамі на электраэнергію (290 руб./кВт.гадз.) насельніцтва зараз кампенсуе нават менш за 35% затрат адпаведных арганізацый на яе вытворчасць і дастаўку спажыўцу. За год страты энергетыкаў па аказанні такой паслугі насельніцтву складаюць каля 500 млн долараў. Для ліквідавання такіх цэнавых дыспрапорцый былі распрацаваны і прапануюцца да грамадскага абмеркавання два варыянты фарміравання дзяржаўнай тарыфнай палітыкі ў галіне электразабеспячэння насельніцтва. Па кожным з варыянтаў прагназуецца да 2015 года павялічваць тарыфы на электраэнергію да таго ўзроўню, які будзе адпавядаць поўнаму пакрыццю эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне такіх паслуг. У чым сутнасць гэтых варыянтаў, растлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення эканамічнага аналізу і прагназавання галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Беларусі Канстанцін Аношанка. Першы варыянт тычыцца ўкаранення дыферэнцыяванай аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння ў залежнасці ад аб'ёмаў спажывання. Гэты механізм аплаты прапануецца ажыццяўляць разам з паэтапным павялічэннем узроўню "базавага" тарыфу на электраэнергію ў звязцы з тэмпамі росту заробкаў і іншых даходаў насельніцтва. Распрацоўшчыкамі былі вызначаны льготныя аб'ёмы спажывання электраэнергіі на сям'ю ў залежнасці ад колькасці зарэгістраваных у жылым памяшканні чалавек, ад сезона і пліты (электрычная ці газавая). Такія льготныя аб'ёмы электраэнергіі будуць аплачвацца па "базавым" тарыфе. Так, па стане на 1 верасня базавы тарыф для памяшканняў з электраплітой складае 250,6 руб. за 1 кВт.г, з газавай плітой — 295 руб. за 1 кВт.г. Прапанаваныя льготныя аб'ёмы электраспажывання Электраэнергію звыш такіх ільготных аб'ёмаў прапануецца аплачваць па больш высокім тарыфе, які на 1 верасня складае 595 руб./кВт.г. Прагназуецца, што да 2015 года вялікі тарыф будзе цалкам пакрываць эканамічна абгрунтаваныя затраты на аказанне паслуг электразабеспячэння. Мяркуецца, што па больш высокім тарыфе будзе аплачвацца электраэнергія і ў жылых памяшканнях, дзе адсутнічаюць зарэгістраваныя грамадзяне. Як хутка пачне дзейнічаць механізм дыферэнцыяванай аплаты за электрычнасць? Эксперты Мінэнерга падлічылі, што па гэтым варыянце неабходна ажыццявіць маштабны збор інфармацыі аб колькасці зарэгістраваных у жылых дамах (кватэрах) грамадзян, таму ўкараненне дыферэнцыяванай аплаты адбудзецца не раней, чым з першых дзён 2013 года. Каб новы механізм аплаты запрацаваў як гадзіннік, трэба правесці дадатковыя зверкі паказчыкаў прыбораў уліку электраэнергіі ў спажыўцоў, праверку плацяжоў, кантроль і актуалізацыю баз звестак па абанентах. Як гэты механізм будзе выкарыстоўвацца на практыцы? Напрыклад, што будзе плаціць сям'я з трох чалавек у кватэры з электраплітой? Дапусцім, што гэтая сям'я ў студзені "спаліла" 200 кВт.г электрычнасці. Згодна з табліцай, для гэтай сям'і з кастрычніка па сакавік уключна вызначаны льготны аб'ём электраспажывання 175 кВт.г. Тады за студзень сям'я плаціць за 175 кВт.г па базавым тарыфе, а 25 кВт.г — па больш высокім тарыфе. У выніку кошт аплаты за электрычнасць складзе 58 тысяч 750 рублёў (175 х 250,6 + 25х595,9 = 58750). У параўнанні з дзейнай сістэмай аплаты паслуг за электрычнасць расходы такой сям'і павялічацца на 8 тысяч 630 рублёў (175 х 250,6 + 25 х 595,9 — 200 х 250,6 = 8 630). Мяркуецца, што гэтая сям'я пачне больш рацыянальна спажываць электрычнасць, што дазволіць знізіць іх электраспажыванне на гэтыя 25 кВт.г. Пасля гэтага сям'я не будзе пераплочваць, а нават зэканоміць свае выдаткі на электрычнасць на 6 тысяч 270 рублёў. *** Сістэма дыферэнцыяванай аплаты за электрычнасць не будзе распаўсюджвацца на: — сем'і, дзе ёсць ільготнікі па аплаце электраэнергіі; — шматдзетныя сем'і і дзіцячыя дамы сямейнага тыпу; — сем'і, што жывуць у жылых дамах ведамаснага жылога фонду, інтэрнатах; — членаў садаводчых таварыстваў, дачных і гаражных кааператываў. *** Згодна з другім варыянтам, захоўваецца дзейная сістэма разлікаў з паэтапным больш інтэнсіўным павелічэннем да 2015 года тарыфаў на электрычную энергію для насельніцтва. Такая сістэма з'яўляецца больш простай і не патрабуе вызначэння гранічных аб'ёмаў электраспажывання, звыш якіх будзе ўжывацца павышаны тарыф. Па пытаннях аплаты насельніцтвам паслуг электразабеспячэння ў Мінэнерга працуе "гарачая лінія" па тэлефоне: +375 (17) 218 29 96 у працоўныя дні з 8.30 да 12.30 і з 13.30 да 17.30. "Прамая тэлефонная лінія" па асобных пытаннях дыферынцыяванай аплаты за электраэнергію запланавана 28 верасня па тэлефоне: +375 (17) 218 23 95 з 15 да 16 гадзін. Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапануюцца два варыянты Спачатку трэба адзначыць, што за апошні час больш чым у 4 разы павялічыліся цэны на паліўна-энергетычныя рэсурсы для арганізацый, якія... |
|