Кадравыя перастаноўкі ў "Цмокі-Мінск"
18.09.2012
—
Новости Общества
|
Баскетбольны клуб "Мінск-2006" змяняе свой фірмовы стыль. Пачынаючы з сезона 2012-2013 года, прафесійныя каманды спартсменаў будуць выступаць пад афіцыйнай назвай "Цмокі-Мінск". Пра гэта расказаў Аляксандр Куль, дырэктар цэнтра эканамічнага развіцця і спартыўнага маркетынгу. Сярод шматлікіх азначэнняў "цмок" у беларускім фальклоры лічыцца ўвасабленнем багацця як матэрыяльнага, так і інтэлектуальнага і духоўнага. Але каб атрымаць яго, неабходна працаваць і імкнуцца дасягаць сваіх мэтаў. Тры каманды баскетбольнага клуба ў новым сезоне выступяць на ўнутранай арэне і ў міжнародных лігах. У "Цмокі-Мінск" у складзе каманды разам з Аляксандрам Кудраўцавым, Аляксеем Трасцінецкім і Аляксеем Лашкевічам будуць гуляць Дзяніс Коршук, Павел Ульянка, Аляксандр Пустагвар, а таксама некалькі замежных легіянераў. Магчымасць праявіць сябе атрымаў Роналдс Руткаўскас, сярод заяўленых — амерыканцы Скот Крыстаферсон і Джуан Сміт, плэймейкер нацыянальнай зборнай Швейцарыі Стэфан Петкавіч. Мужчынская каманда будзе змагацца на чэмпіянаце краіны, на турнірах "Еўрачэлендж" і Адзінай лігі ВТБ. Змены адбыліся і ў жаночай камандзе, дзе кампанію "старажылам" — Вользе Ісцеляцовай, Вікторыі Панцюх, Кацярыне Урбановіч, Алесі Лаловіч складуць цэнтравая нацыянальнай зборнай Беларусі Вікторыя Гаспер, Каці Раўсберг, Аліна Іардан, Вольга Зюзькова, Яна Паневіна і Таццяна Цырулёва. Надзённай мэтай жаночай зборнай з'яўляецца паспяховае выступленне ў Балтыйскай лізе і заваяванне тытулу чэмпіёнак Беларусі. Свае спадзяванні і ў каманды рэзерву "Цмокі-Мінск", якая прыме ўдзел у мужчынскім чэмпіянаце краіны. Трэнерам каманды стаў Тадас Сточкус. Алена ДРАПКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Баскетбольны клуб "Мінск-2006" змяняе свой фірмовы стыль. Пачынаючы з сезона 2012-2013 года, прафесійныя каманды спартсменаў будуць выступаць пад афіцыйнай назвай...
|
|