Гарэў цэх, гарэла мэбля. 21.by

Гарэў цэх, гарэла мэбля

18.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Наваполацку па вуліцы Армейскай раніцай гарэў цэх па вытворчасці мэблі. Мяркуецца, што прычынай пажару стала пакінутая без нагляду на электрапліце гаручая вадкасць.

Калі на месца прыбылі падраздзяленні пажарных-выратавальнікаў, гарэла ўжо на плошчы 200 квадратных метраў. Цэх размешчаны ў аднапавярховым будынку, які стаіць асобна. Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, на момант узнікнення пажару ў памяшканні знаходзілася 15 чалавек. Яны пакінулі цэх самастойна яшчэ да прыбыцця падраздзяленняў МНС. Пацярпелых не было. У памяшканні агонь знішчыў мэблю, яе складаныя часткі. Значную частку маёмасці выратавалі пажарныя. Мяркуецца, што прычынай здарэння стала пакінутая без нагляду на электрапліце гаручая вадкасць на аснове бітуму і шкіпінару.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Наваполацку па вуліцы Армейскай раніцай гарэў цэх па вытворчасці мэблі. Мяркуецца, што прычынай пажару стала пакінутая без нагляду на электрапліце гаручая...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика