Сталіца ладзіць кірмашы
18.09.2012
—
Новости Общества
|
У мінулую суботу ў сталіцу прыйшла кірмашовая восень. Шумная, вясёлая, заклапочаная: адны хочуць купіць, другім трэба прадаць. На гарадскіх плошчах пачаўся продаж сельспрадукцыі з фермерскіх і вясковых падвор'яў, сельскіх кааператываў і каапсаюзаў. Садавіна і гародніна, мёд, рыба, мясныя вырабы, кандытарскія... Выбар багаты. А калі дадаць да гэтага канцэртныя пляцоўкі з "жывымі" артыстамі, гарачую юшку і шашлыкі з півам... Сапраўднае свята. Сказаць, што сталічны народ літаральна змятаў з прылаўкаў прывезены з палёў ураджай, дык такога не назіралася. Адчувалася, што наведнікі гэтых першых кірмашоў прыцэньваліся. Нават бульбу рэдка хто купляў цэлым мехам. Маўляў, кірмашовая восень яшчэ наперадзе, пасочым крыху за коштамі... Гэтыя здымкі зроблены на кірмашы ў сталічным мікрараёне Уручча. Традыцыйна сюды з'язджаюцца адны і тыя ж гандляры садавіной і гароднінай з уласных падвор'яў. Добра ведаюць і нават чакаюць тут Аляксандра Яфімава са Жлобінскага раёна, хоць ён толькі другі год займаецца агародніцкай справай. Пытаюцца, ці хутка прыедзе зноў. На ягоным прылаўку заўсёдныя цыбуля, капуста, бульба і морква, розныя гатункі таматаў. Нават і не скажаш, што сёлетні ўраджай не надта парадаваў гаспадара — лета было засушлівым. Памідорамі, перцам, кабачкамі прывабліваў да свайго куточка гаспадар з Кажан-Гарадка Лунінецкага раёна Мікалай Гурбановіч. За 250 кіламетраў прыехаў у сталіцу. Гаспадыні ахвотна куплялі ў яго зялёныя пучкі пятрушкі і кмену. Добрай капустай гандлявалі вытворцы з вядомых на ўсю Беларусь і далёка за яе межамі Альшан на Століншчыне. У гэтую пару ў іх яшчэ не пераводзяцца нават агуркі. Восеньскія кірмашы будуць ладзіцца цяпер штосуботу, працаваць да 17 гадзін. Анатоль Кляшчук. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сталіца ладзіць кірмашы У мінулую суботу ў сталіцу прыйшла кірмашовая восень. Шумная, вясёлая, заклапочаная: адны хочуць купіць, другім трэба прадаць. На...
|
|