Новыя тэндэнцыі ў "карткавай модзе": патрэбны ўніверсалы. 21.by

Новыя тэндэнцыі ў "карткавай модзе": патрэбны ўніверсалы

18.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А зберажэнні лепш захоўваць у беларускіх рублях

Насельніцтва нашай краіны паступова пачынае актыўней карыстацца рознымі відамі сучасных фінансавых магчымасцяў. Больш за ўсё людзі прызвычаіліся да банкаўскіх пластыкавых картак. Нікога ўжо не пужаюць банкаматы, а адсутнасць плацежнага тэрміналу ў краме выклікае непаразуменне і нават абурэнне. З дапамогай карткі проста ажыццяўляць плацяжы, атрымліваць зарплату, стыпендыю, пенсію. Але шмат у каго картак стала занадта шмат. Банкі пачынаюць вырашаць гэту праблему.

"Я сам неаднаразова сутыкаўся з праблемай пошуку неабходнай карткі ў партманеце. Гэта нязручна, час губляеш, забываеш пін-коды, — прызнаўся Ігар Бычак, намеснік старшыні праўлення ЗАТ "МТБанк" падчас прэзентацыі новага фінансавага прадукту. — Ды і ад кліентаў мы часта чуем пажаданні ажыццяўляць усе аперацыі адной карткай". Вось і атрымалася, што "МТБанк" разам з ЗТАА "Сувязны БЕЛ" стварылі пластыкавую картку, якая ўвабрала ў сябе ўсе асноўныя функцыі. Акрамя таго, што гэта і зберагальная, і крэдытная картка адначасова, з яе дапамогай можна атрымліваць дадатковыя бонусы ў крамах "Сувязны". Відаць, у хуткім часе падобныя прадукты пачнуць з'яўляцца і ў іншых банках, каб палегчыць жыццё сваім кліентам. А значыць, карыстацца безнаяўнымі сродкамі стане яшчэ прасцей.

Аднак для таго, каб карыстацца грашыма, трэба вырашыць, у якой валюце іх захоўваць. Ігар Бычак падзяліўся сваімі думкамі наконт дэпазітаў у сувязі са зніжэннем стаўкі рэфінансавання: "Паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання нязначна ўплывае на настрой укладчыкаў. Захоўваецца парытэт: некаторыя як давяралі валюце, так і працягваюць гэта рабіць, у той жа час ёсць значны рост укладаў у беларускіх рублях. Рублёвыя ўклады растуць, і гэта вельмі добра. Даходнасць там значна большая. Апошні год я і сам усе свае зберажэнні захоўваю ў беларускіх рублях. І планую гэта працягваць рабіць. Прынамсі, у найбліжэйшы час".

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А зберажэнні лепш захоўваць у беларускіх рублях Насельніцтва нашай краіны паступова пачынае актыўней карыстацца рознымі відамі сучасных фінансавых магчымасцяў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика