Каля ўніверсама "Фрунзенскі" - хапун: затрымалі пікетчыкаў і журналістаў
18.09.2012 13:52
—
Новости Общества
|
Каля ўніверсама "Фрунзенскі" — хапун: затрымалі пікетчыкаў і журналістаў Пікет ладзіла "Zмена" — моладзевае крыло кампаніі "Гавары праўду!"
Як паведаміў у каменатры Еўрарадыё Андрэй Дзмітрыеў, пікет ладзіўся па акрузе, на якой апазіцыйныя партыі і арганізацыі ладзяць байкот. З чым звязанае затрыманне, пакуль не вядома. Пікет ладзілі актывісты "Zмены" — Павел Вінаградаў і Аляксандр Арцыбашаў. Яны ладзілі раздачу баршчу за намёкам на вядомае выказванне Лідзіі Ярмошынай. Сярод затрыманых журналістаў — фатографы Васіль Фядосенка (Reuters), Сяргей Грыц (AP), Таццяна Зянковіч (EPA), відэааператар Аляксандр Баразенка, нямецкія журналісты, Павел Падабед (БелаПАН). Паводле некаторых звестак, фатографу Сяргею Грыцу пры затрыманні разбілі акуляры.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод затрыманых журналістаў - фатографы Васіль Фядосенка, Сяргей Грыц, відэааператар Аляксандр Баразенка, журналістка Таццяна Зянковіч (агенцтва EPA), нямецкія... |
|