Казачныя метамарфозы беларускіх зорак
19.09.2012
—
Новости Общества
|
Чатырнаццаць медыяперсон Беларусі на працягу трох месяцаў пераўвасабляліся ў казачных герояў з сусветна вядомых казак. Вынікам гэтых працоўных прыгод стаў сацыяльны фотапраект "Чытай і ажыццяўляй", які быў задуманы і ажыццёўлены дзіцячымі бібліятэкамі горада Мінска пры падтрымцы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама і Нацыянальнай школы прыгажосці.
<І>— Казкі робяць нас дабрэйшымі. Таму, калі мне прапанавалі сфатаграфавацца ў вобразе Шамаханскай царыцы, я, не раздумваючы, згадзілася, — падзялілася ўдзельніца праекта Гюнеш. — Я на працягу многіх гадоў працую са сваёй камандай візажыстаў, а тут давялося супрацоўнічаць з новай камандай. Спачатку мне было страшнавата, бо ўсходні макіяж вельмі спецыфічны, але калі ўбачыла сваё адлюстраванне, мне спадабалася. Гэта быў для мяне самы яркі момант у гэтым праекце. А Паліна Паланейчык расказала, як ужывалася ў вобраз Бураціна: "У мяне ёсць два маленькія браты, таму пераўвасабляецца ў казачных герояў даводзіцца часта. Удзельнічаючы ў гэтым фотапраекце, увайсці ў вобраз было нескладана. Праўда, на твары з'явілася нешта новае — я кажу пра доўгі нос. Вельмі дапамаглі вялізная кніга і ключ, якія мне прынеслі. Глядзела на сябе ў люстэрка і разумела, што гэта я, толькі ўжо ў вобразе". Падзялілася сваімі ўражаннямі і беларуская прыгажуня Вікторыя Раховіч: "Прыемна, што мяне запрасілі паўдзельнічаць у гэтым праекце. Я па натуры чалавек мяккі, а вось мой вобраз мілэдзі патрабаваў ператварыцца ў ракавую жанчыну, якая пляла пры двары інтрыгі. Гэта быў новы вопыт для мяне. Але праца ў атмасферы, дзе фатограф увесь час дубляваў выказванні Міхаіла Баярскага, а побач былі хлопцы з Lіtеsоund, дазволіла ўжыцца ў вобраз". А вось Андрусь Такінданг, які ўжо не ўпершыню супрацоўнічаў з дзіцячымі бібліятэкамі, сказаў: "Не заўсёды выпадае магчымасць пабыць героямі тых кніжак, якія чытаў у дзяцінстве. Мне далі шаблю, пісталет, надзелі пірацкі капялюш, і гэта было здорава. Таксама для мяне важна, што гэты праект звёў мяне з новымі сябрамі". На выстаўцы-прэзентацыі, што прайшла напярэдадні Дня бібліятэк, былі прадстаўлены фотаздымкі не толькі ўвасобленых літаратурных вобразаў, але і некаторых момантаў творчага працэсу. Пяць асноўных фотакарцін ужо растыражыраваны ў фармаце кішэнных каляндарыкаў і хутка з'явяцца ў выглядзе плакатаў, каб маленькія чытачы і іх бацькі, бабулі з дзядулямі, мелі магчымасць, завітаўшы ў бібліятэку, пранікнуцца казачным настроем. Алена ДРАПКО Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чатырнаццаць медыяперсон Беларусі на працягу трох месяцаў пераўвасабляліся ў казачных герояў з сусветна вядомых казак. Вынікам гэтых працоўных прыгод стаў... |
|