Антон Сурапін пераехаў са Слуцка ў Мінск. 21.by

Антон Сурапін пераехаў са Слуцка ў Мінск

19.09.2012 15:12 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Антон СуряпинЗ серады журналісту падпіску пра нявыезд перанеслі са Слуцку ў беларускую сталіцу. Адразу пасля свайго пераезду Антон Сурапін завітаў у офіс Беларускай асацыяцыі журналістаў.

“Я ўчора пераехаў у Мінск. Я ўсё яшчэ шукаю кватэру, але на дадзены момант мне сябра дапамог з жыллём. Дамагчыся змены падпіскі пра нявыезд на Мінск было не цяжка, следчыя абсалютна спакойна на гэта згадзіліся. Зараз я праходжу практыку, а з 1 кастрычніка працягну вучобу ў Інстытуце журналістыкі БДУ. Спадзяюся, што ў хуткім часе будзе закрытая і крымінальная справа супраць мяне”, — распавёў Антон Сурапін прэс-службе БАЖ.

Падазраваны ў саўдзеле ў перасячэнні мяжы шведскімі пілотамі, распавёў, што пасля вызвалення з турмы ў яго дома ў Слуцку пабывала агулам больш за пяцьдзесят калег. Некалькі соцень тэлефанаванняў было з беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, ад вядомых еўрапейскіх палітыкаў.

“Упэўнены, калі б сёння ізноў паўстала пытанне — публікаваць ці не публікаваць здымкі, я б без сумневу іх публікаваў. Мала таго — сам бы паехаў у Івянец, каб на ўласныя вочы пабачыць інфармацыйную падзею і сфатаграфаваць”, — гаворыць Антон Сурапін.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З серады журналісту падпіску пра нявыезд перанеслі са Слуцку ў беларускую сталіцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика