Як рэагаваць на хамства?
20.09.2012
—
Новости Общества
|
Віталь КАРОТКІ, урач-стаматолаг:
— Хамства не заўсёды праяўляецца словамі. Напрыклад, выходзіце вы з кватэры, а на лесвічнай пляцоўцы стаіць сусед і курыць. І ведае, што смаліць тут нельга — проста над галавой вісіць аб'ява, і нават памеры штрафаў пазначаны. Але ён плюе на забарону — і ў прамым, і ў пераносным сэнсе. А зробіш яму заўвагу — нарвешся ўжо на слоўнае хамства.
— Для мяне хамства — гэта, у першую чаргу, праява непавагі да іншага чалавека. Хамства азначае недахоп любові адно да аднаго. А яшчэ хамства — гэта пэўны індыкатар узроўню культуры ў грамадстве, таксама як і, напрыклад, выкарыстанне ненарматыўнай лексікі. Што з гэтым можна рабіць? Напэўна, у першую чаргу сачыць за сабой, старацца не хаміць самому. А яшчэ важна імкнуцца не адказваць на хамства агрэсіяй, хоць, бывае, і вельмі хочацца. Бо часта на хамства можна назіраць такую агрэсіўную і злосную рэакцыю, што ўжо не мае значэння, хто пачаў першы. Злом нельга перамагчы зло. На жаль, у апошні час хамства становіцца больш модным дзякуючы некаторым праявам сучаснай культуры. З гэтым ужо трэба змагацца на ўзроўні ўсяго грамадства. Ірына ЖЫХАР, каардынатар мінскай групы ўзаемадапамогі і псіхалагічнай падтрымкі анкапацыентаў:— Што такое хамства? Раней я лічыла, што калі чалавек адказвае мне не так, як я чакаю (скажам, груба), то ён хам. Цяпер я разумею, што не трэба занадта многага чакаць ад іншых і што кожнаму чалавеку ўласціва памыляцца. Таму, калі я размаўляю ветліва, а мне ў адказ грубяць, я заўсёды ўдакладняю: а чаму вы так сябе паводзіце? Калі спакойна гэта спытаць і чалавек адрэагуе адэкватна, папросіць прабачэння або збянтэжыцца — ён не хам. Можа, у яго нешта здарылася, праблемы нейкія... А вось калі ён і пасля нагнятае сітуацыю, то гэтым ён паказвае, што "я цябе не чую і чуць не хачу". І вось тады ўжо неабходна абараняць сваю годнасць і свае інтарэсы і такім чынам спыняць хамства. Падрыхтавала Святлана БУСЬКО. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Хамства не заўсёды праяўляецца словамі. Напрыклад, выходзіце вы з кватэры, а на лесвічнай пляцоўцы стаіць сусед і курыць. І ведае, што смаліць тут нельга — проста... |
|