Віншуем, калегі!. 21.by

Віншуем, калегі!

20.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора раніцай супрацоўнікі "Звязды" на некалькі хвілін сабраліся ў кабінеце галоўнага рэдактара, каб прысутнічаць пры ўручэнні вельмі значных узнагарод — Ганаровых грамат Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матусевіч завітаў у рэдакцыю і пад агульныя апладысменты ўручыў граматы нашым калегам — шмат гадоў вядомым усім чытачам таленавітым журналістам, абаяльным прадстаўніцам жаночай паловы калектыву — намесніку галоўнага рэдактара Наталлі Карпенка, рэдактарам аддзелаў Вользе Мядзведзевай і Валянціне Доўнар.


Кветкі, якія вельмі пасавалі да гэтых урачыстых імгненняў, ад імя ўсіх звяздоўцаў уручыў гераіням дня наш галоўны рэдактар Алесь Карлюкевіч.

Не памылюся, калі дадам, што разам з віншаваннямі ад калег узнагароджаныя прымаюць цёплыя словы ад многіх герояў сваіх публікацый, ад усіх падпісчыкаў "Звязды". Таму што, як значыцца на самой Ганаровай грамаце, такім чынам адзначаны іх шматгадовая плённая праца ў сродках масавай інфармацыі, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі і рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі.

Яўген Пясецкі, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора раніцай супрацоўнікі "Звязды" на некалькі хвілін сабраліся ў кабінеце галоўнага рэдактара, каб прысутнічаць пры ўручэнні вельмі значных узнагарод —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика