СУБОТНІК. 21.by

СУБОТНІК

22.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

МІНІЯЦЮРЫ

Мікола ЧАРНЯЎСКІ

"Шчодрасць"

Ён грошы скупа

Не замоўчваў:

Сусед купляў,

А ён — замочваў.

    Таямніца "Начнога дазору"

Жыццёвае

У панядзелак пасля працы Максім паспяшаўся дахаты. Нарэшце ён спраўдзіў сваю мару і купіў DVD-прайгравальнік. Пакуль карміў скаціну, а потым мыўся і вячэраў, толькі і ўяўляў, як будзе глядзець па ім фільм "Начны дазор". Зручна ўладкаваўшыся на канапе, з імпэтам націснуў на пульт... Прачнуўся Максім ноччу. Па экране тэлевізара беглі снежныя палосы і плямы. DVD маўчаў і памільгваў агеньчыкамі. "Эх, заснуў амаль на самым пачатку! — пачухаў мужчына патыліцу. — Ну нічога, заўтра дагледжу..."

Назаўтра ён устаў а палове шостай, спарадкаваў гаспадарку, паснедаў і пайшоў на працу — на лесапільню да мясцовага "буржуя". Работа цяжкая, але заробак добры, суседзі зайздросцяць. Адпрацаваўшы змену, Максім пацягнуўся дахаты. У хляве парсюк падняў дошкі ў загоне. Узброіўшыся нажоўкай, малатком і цвікамі, за пару гадзін гаспадар адрамантаваў падлогу. Перарабіўшы ўсе справы, Максім нарэшце сеў на канапу і ўключыў DVD...

Нехта трос яго за плячо. Мужчына расплюшчыў вочы.

— Ідзі спаць, кіншчык! — жонка, пазяхаючы, выключыла DVD.

Максім спрасонку наляцеў у прыхожай на ровар дачкі, дайшоў да спальні, распрануўся і лёг у ложак. Таямніца "Начнога дазору" і сёння засталася нявысветленай.

У сераду дахаты Максім прыйшоў позна: дацямна загружалі машыну дошкамі. Жонка сама ўпарадкавалася па гаспадарцы. Паваждаўшыся з дзецьмі, якія яшчэ не спалі, Максім уключыў DVD. Сёння ён цвёрда вырашыў дагледзець фільм да канца, нават заварыў кубак моцнай кавы. Але толькі паглыбіўся ў чароўны свет кінамастацтва, як перад экранам тэлевізара паўстала постаць жонкі. Вабныя формы пад тонкай начной кашуляй гаварылі самі за сябе... Кінасеанс адклаўся да наступнага вечара.

У чацвер Максім прыйшоў такі стомлены, што адразу заваліўся спаць.

У пятніцу выцепліў лазню. З куфлем халоднага піва ўладкаваўся перад тэлевізарам... Прагляд фільма заняў, як потым зразумеў Максім, хвілін пяць.

У суботу ў госці завітаў цесць. Зяцю карцела пахваліцца набыткам, і ён уключыў DVD. Пакуль сядзелі за сталом, на экране мільгалі кадры, але чым усё скончылася, так ніхто і не заўважыў. Не да гэтага было...

У нядзелю Максім змяніў тактыку і пачаў прагляд не з пачатку фільма, а з таго моманту, на якім скончыўся мінулы кінасеанс. Поспех быў відавочны. На гэты раз ён заснуў недзе на сярэдзіне фільма.

На наступным тыдні, які быў поўны разнастайнымі клопатамі і справамі, Максім дагледзеў нарэшце "Начны дазор". І, пазіраючы на фінальныя цітры фільма, пагадзіўся: прагрэс — вялікая справа! Па тэлевізары, а не па DVD ён глядзеў бы "Начны дазор" яшчэ доўга...

Алесь РЫБАЧОНАК,

Мінскі раён, пас. Міханавічы.

  Думкі ўголас

Дыназаўрам яшчэ пашанцавала: яны вымерлі да з'яўлення чалавека.

 

Да чаго дайшла цывілізацыя: дыханне — і тое штучнае!

 

Той-сёй хоча злавіць жар-птушку толькі для таго, каб потым аскубці.

 

І два боты не пара, калі яны на адну нагу.

 

Без жанчын няма жыцця на зямлі, але і з імі — не жыццё.

 

Трэці не лішні, калі разам збіраюцца мужчыны.

 

Прапанаваў Віктар САЛАНЕЦ,

г. Любань.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Таямніца "Начнога дазору" Жыццёвае У панядзелак пасля працы Максім паспяшаўся дахаты. Нарэшце ён спраўдзіў сваю мару і купіў DVD-прайгравальнік. Пакуль карміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
РЕКЛАМА


HotLog Яндекс.Метрика