Місія АБСЕ адзначыла станоўчыя змены ў выбарчым працэсе
25.09.2012
—
Новости Общества
|
Кіраўнік кароткатэрміновай назіральнай місіі АБСЕ Матэа Мекачы сцвярджае, што выбарчая кампанія дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праводзілася адкрыта. "Збольшага наша ацэнка пазітыўная", — дадае Антоніа Мілашоскі, кіраўнік доўгатэрміновай місіі БДІПЧ АБСЕ па назіранні за выбарамі. У якасці станоўчых змен місія адзначае тое, што ўпершыню палітычныя партыі змаглі выстаўляць кандыдата ў межах выбарчай акругі, у якой няма абласнога аддзела партыі. Гэта павысіла колькасць намінаваных ад партыі кандыдатаў. Станоўча ацэнены датэрміновае галасаванне і агульныя працэдуры ў дзень выбараў. Аднак у АБСЕ ёсць нараканні датычна таго, што "значнай колькасці назіральнікаў адмовілі ў магчымасці сачыць за падлікам галасоў". Па словах прадстаўнікоў місіі, да стала, дзе адбываўся падлік галасоў, нельга было падыходзіць бліжэй за 7-8 метраў. Нараканні АБСЕ таксама датычаць таго, што выбарчая кампанія слаба асвятлялася СМІ. Увага прэсы была сканцэнтравана на іншых тэмах. Увогуле ж АБСЕ выказвае надзею на тое, што з Беларуссю будзе добрае сяброўства. "Тое, што місію запрасілі на выбары, — гэта крок, які сведчыць аб важнасці працы АБСЕ для кіраўніцтва краіны", — кажа Антоніа Мілашоскі. Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік кароткатэрміновай назіральнай місіі АБСЕ Матэа Мекачы сцвярджае, што выбарчая кампанія дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі... |
|