Мажарытарная сістэма і моладзь
25.09.2012
—
Новости Общества
|
Пакуль беларусы па ўсёй краіне выбіралі новы парламент, журналісты і эксперты разважалі пра сацыялагічнае суправаджэнне выбарчай кампаніі і адказнасць сацыёлагаў перад грамадствам. Адказнасць Давід РОТМАН, дырэктар Цэнтра сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, лічыць: "Электаральныя даследаванні — гэта адзін з самых цікавых відаў сацыялагічных даследаванняў. У нашай краіне яны праводзяцца пастаянна ўжо на працягу больш чым 20 гадоў. Тут ёсць вельмі шмат нюансаў. Даследаванні вельмі складаныя. Складанасць у тым, што сітуацыя, у якой працуюць сацыёлагі, — нестандартная. Гэта сітуацыя супрацьстаяння. Сітуацыя барацьбы паміж кандыдатамі. Гэта, зразумела, уплывае і на вынік. А таму абавязкова вынікі даследаванняў павінны быць выключна аб'ектыўнымі і праўдзівымі. Мы часта чуем, што ёсць дзяржаўныя і апазіцыйныя сацыёлагі. Але гэта лухта, бо сацыёлагі бываюць альбо прафесіяналамі, альбо не. Столькі гадоў ужо праводзім даследаванні, і ніводнага разу ніводзін чыноўнік ці кіраўнік не прапанаваў змяніць нейкія лічбы. Іншая справа, што штосьці можа кімсьці публікавацца, кімсьці не публікавацца". Дарэчы за апошнія гады праглядаецца тэндэнцыя таго, што беларусы, што б ні казалі, дастаткова палітычна актыўныя. А значыць, і сацыялагічныя даследаванні, датычныя выбараў, ім цікавыя. Млявая партыйнасць Ігар КАТЛЯРОЎ, дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, паведаміў, што напрыканцы ліпеня — на пачатку жніўня спецыяльна да парламенцкіх выбараў было праведзена вялікае даследаванне. Па выніках можна вылучыць тры блокі праблем: яўка на выбарчыя ўчасткі, уплыў сацыяльна-палітычнай сітуацыі ў краіне на выбарчую кампанію і палітычныя партыі. "Больш за дзве траціны насельніцтва краіны абавязкова прыйдуць на выбары, — сцвярджаў эксперт у пачатку дня галасавання. — Дрэнна працуюць сродкі масавай інфармацыі і палітычныя партыі. Аказваецца, што 75% беларусаў атрымліваюць інфармацыю з выпадковых крыніц. Праблема партыйнасці ў нашай краіне як была, так і застаецца. "Палітычныя партыі павінны весці актыўную працу. Ніхто падчас даследавання не адзначыў, што палітычныя партыі адыгрываюць важную ролю ў нашым электаральным працэсе. У краіне 15 партый. Ім давяраюць толькі 14,9% насельніцтва. Не давярае — 35,9%. 23,6% — прагаласавалі б супраць усіх палітычных партый. Палова насельніцтва краіны не ведае ніводнай палітычнай партыі. І калі лідары палітычных партый кажуць, што вінавата дзяржава, я пытаюся: "Прычым тут дзяржава, калі вы не змаглі рэальна выкарыстаць перадвыбарную сітуацыю?". Ніякіх сустрэч з выбаршчыкамі, іншых мерапрыемстваў. Дарэчы, ні ад "левых", ні ад "правых" партый. Іх рэйтынг сёння на ўзроўні 1%. Што гэта за палітычная сіла, за якую гатовы прагаласаваць не больш за 1% выбаршчыкаў? Нашы партыі зусім не займаюцца ніякай дзейнасцю. А без пастаяннай працы нічога на выбарах не атрымаецца. У партый ёсць два самыя слабыя месцы: адсутнасць крэатыўных лідараў (брэнда партыі) і адсутнасць тэарэтычнай працы (распрацоўкі канкрэтных палітычных праграм). Аднак праблемы ў нас не толькі з партыйцамі. Звычайныя кандыдаты таксама сябе не вельмі актыўна паводзяць. "Я яшчэ не галасаваў, — прызнаецца Ігар Катляроў сярод дня 23 верасня. — Я не ведаю, за каго галасаваць. Ні ўлётак, ні сустрэч. І гэта я яшчэ сябе лічу палітычна актыўным суб'ектам. А што рабіць звычайнай бабулі? Самы эфектыўны шлях агітацыі — гэта хадзіць па людзях самому і ведаць усіх у твар. Я так сам рабіў, калі выбіраўся дэпутатам". Што датычна трэцяга аспекта, то больш за тры чвэрці насельніцтва заяўляюць, што яны сітуацыю ў краіне характарызуюць як стабільную, якая ідзе да паляпшэння. У параўнанні з мінулым годам ужо няма такіх песімістычных настрояў. Моладзь павінна быць у парламенце? Падчас прэс-канферэнцыі экспертамі быў агучаны такі факт: у нас моладзь вельмі сацыяльна і палітычна актыўная. "Звязда" з нагоды гэтага папыталася, ці не трэба было б прапусціць у парламент больш моладзі, бо яго склад "маладым" не назавеш. Ігар Катляроў адказаў: "Сёння ў нас мажарытарная выбарчая сістэма. Значыць, мы з вамі галасуем за канкрэтнага дэпутата. Плюс гэтай сістэмы ў тым, што цябе ведаюць і могуць з цябе спытаць. Іншы нюанс у тым, што, на жаль, пры мажарытарнай сістэме выбіраюць толькі тых, каго добра ведаюць. Не палітыка, а ўрача, старшыню выканкама, іншых. І ў такой сітуацыі малады чалавек (умоўна 25 гадоў) яшчэ не заваяваў таго аўтарытэту, які патрэбны, каб прайсці ў парламент. Гэта недахоп усіх мажарытарных сістэм. Таму тое, што мала моладзі ў парламенце — гэта не праблема нашай моладзі, а праблема выбарчай сістэмы, якая з'яўляецца вельмі папулярнай у свеце. Гэта сістэма працуе супраць моладзі, а тое, што моладзь у нас добрая, адукаваная, разумная, для мяне зразумела". Уладзіслаў КУЛЕЦКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль беларусы па ўсёй краіне выбіралі новы парламент, журналісты і эксперты разважалі пра сацыялагічнае суправаджэнне выбарчай кампаніі і адказнасць...
|
|