Грамадзян абароняцьад гульнявой залежнасці
26.09.2012
—
Новости Общества
|
Адпаведны ўказ № 416 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2005 года № 9 і ад 19 лістапада 2010 года № 599" кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 верасня, паведамілі БелТА ў прэс-службе беларускага лідара. Указам ствараюцца дадатковыя ўмовы абароны грамадзян ад гульнявой залежнасці шляхам увядзення механізму самаабмежавання грамадзян ад удзелу ў азартных гульнях, а таксама замацавання абавязку арганізатараў азартных гульняў забяспечваць праверку дакументаў, якія сведчаць асобу, ва ўсіх наведнікаў ігральных устаноў. Асаблівае значэнне ў забеспячэнні эфектыўнага кантролю з боку дзяржавы за выкананнем ігральнымі ўстановамі заканадаўчых патрабаванняў, а таксама ў абароне інтарэсаў наведнікаў гэтых устаноў надаецца стварэнню і ўвядзенню ў дзеянне спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы. Тэрмін уводу гэтай сістэмы ў дзеянне ўстаноўлены да 1 снежня 2013 года. Дзейнасць арганізатараў азартных гульняў, якія не забяспечаць да названага тэрміну падключэнне абсталявання для гульні да спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэмы, забаронена. З улікам практыкі ажыццяўлення ігральнага бізнэсу ўказам удакладнены асобныя патрабаванні да ігральных устаноў. Так, выключана патрабаванне аб ізаляванасці памяшканняў, у якіх размяшчаюцца букмекерскія канторы і таталізатары. Прадугледжана магчымасць размяшчэння ў ігральных установах абменных пунктаў, тэрміналаў аўтаматычнага абмену валют, а таксама правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і аказання арганізатарамі азартных гульняў паслуг грамадскага харчавання, што дасць магчымасць палепшыць якасць абслугоўвання наведнікаў ігральных устаноў. Указ прадастаўляе права Міністэрству па падатках і зборах уводзіць для арганізатараў азартных гульняў справаздачнасць аб выніках работы ў сферы ігральнага бізнэсу, а таксама праводзіць разавы збор інфармацыі ў арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы ігральнага бізнэсу, па пытаннях іх дзейнасці ў гэтай сферы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адпаведны ўказ № 416 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 студзеня 2005 года № 9 і ад 19 лістапада 2010 года № 599"... |
|