Самы даступны від спорту. 21.by

Самы даступны від спорту

26.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу "Капыльскія пагоркі", які сёлета праходзіў у 15 раз, сабраў больш за 700 спартсменаў з усіх куткоў Беларусі і нават замежных краін. У свяце прынялі ўдзел каманды агульнаадукацыйных і дзіцячых спартыўных школ, вышэйшых навучальных устаноў, працоўных калектываў, клубаў аматараў бегу.

— Асаблівасць сёлетніх спартыўных гульняў у тым, што, па ініцыятыве Капыльскага раённага выканаўчага камітэта, упершыню створаны прызавы фонд спаборніцтваў. У яго фарміраванні значную дапамогу аказалі прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна.

— Спаборніцтвы ўключалі некалькі эстафет: класічную марафонскую, ці так званы экідэн (на 42 кіламетры 195 метраў), паўмарафонскую (21 км), а таксама эстафеты 6x1000, 4x600 і 4x400 метраў. — Кожная дыстанцыя, якую прайшлі спартсмены, цікавая і адметная. Своеасаблівасць экідэну, у прыватнасці, надае ўнікальны ландшафт мясцовасці, па якім пракладзена траса. Перапад вышыні на ёй каля 30 метраў, — адзначыў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама Віктар Васілеўскі. — Гэта траса аднолькава складаная як для прафесійных бегуноў, так і для аматараў.

Варта дадаць, што марафонская і паўмарафонская эстафеты набылі статус міжнародных. Сёлета, напрыклад, у іх удзельнічалі спартсмены з Літвы і Эстоніі. У складзе эстонскай каманды нават удзельніца летніх Алімпійскіх гульняў гэтага года па марафонскім бегу Эвелін Фальц.

Напрыканцы свята адбылося ўзнагароджанне прызёраў і пераможцаў спаборніцтваў. Бадай ніхто з удзельнікаў не паехаў дахаты без узнагароды, прыза ці сувеніра з сімволікай фестывалю. Але найбольш пашчасціла камандам Гродзенскай і Магілёўскай абласцей — пераможцам марафонскай дыстанцыі. Яны атрымалі па 1000 долараў у пераліку на беларускія рублі.

— Спадзяюся, што з кожным годам фестываль будзе набіраць абароты. Будзем спрабаваць павялічыць прызавы фонд і тым самым прыцягнуць да ўдзелу ў ім больш спартсменаў, у тым ліку і замежных, — выказаў надзею Віктар Васілеўскі.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу "Капыльскія пагоркі", які сёлета праходзіў у 15 раз, сабраў больш за 700 спартсменаў з усіх куткоў Беларусі і нават...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика