Нямецкая гімназія выбірае стыпендыята
27.09.2012
—
Новости Общества
|
Трэнер шахматнай школы “Юны стратэг” Віктар Акотчык дае майстар-клас па гульні ў шахматы нямецкім і беларускім вучням. Ад 14 верасня ў Маладзечна ўжо 15 раз прыязджаюць нямецкія вучні разам з настаўнікамі, каб абмяняцца досведам і выбраць вучня, які будзе год вучыцца ў нямецкай гімназіі.Нямецкая група з Хайнбергскай гімназіі горада Гётынгена прыехала ў маладзечанскую школу №5. Кіраўнік групы з нямецкага боку Элька Моэкен расказала “РГ”, што адбор вучняў праходзіць па выніках гутаркі. Беларускія вучні на нямецкай мове расказваюць пра сябе дзецям і настаўнікам. Запаўняюць анкету, адказваюць, чаму яны хочуць навучыцца ў Германіі. У красавіку дзесяць беларускіх вучняў паедуць ў Германію і будуць спрабаваць вучыцца па сумеснай праграме разам з нямецкімі дзецьмі. На працягу дзесяці дзён настаўнікі Хайнбергскай гімназіі будуць глядзець, як вучні адчуваюць сябе, як размаўляюць на нямецкай мове. У апошні дзень знаходжання ў Гётынгене нямецкая школьная адміністрацыя назаве імя беларускага стыпендыята. А той з верасня да красавіка будзе вучыцца ў Германіі, а жыць – у адной з нямецкіх сем’яў. Спонсары пералічаць гэтаму вучню 2000 еўра на дарогу, страхоўку і кішэнныя грошы. Гасцяваць нямецкая група будзе да 22 верасня. Падчас знаходжання ў Маладзечне нашы вучні падрыхтавалі для іх культурную праграму. Дар’я Жылінская, вучаніца 10 “А” класа, у якой жыве немка, распавяла, што нямецкіх гімназістаў яны вадзілі ў боўлінг, аквапарк і атракцыён 5D. Таксама пакаталіся немцы на каньках і катамаранах, схадзілі ў лес. Як потым нямецкія сябры расказвалі, для іх паход ў лес быў самым цікавым. Таму што каб схадзіць у лес ў Гётынгене, трэба плаціць грошы. Была для іх і экскурсія па Мінску, дзе яны наведалі гарадскую бібліятэку, пакаталіся на коле агляду. У чацвер – дзень, калі друкавалася газета, яны збіраюцца сустрэцца з эндакрынолагам Аленай Запрудскай, дзецьмі, хворымі на цукровы дыябет, і іх бацькамі. Нямецкая дэлегацыя прывезла ў дзіцячую паліклініку тэст-палоскі на вызначэнне цукру ў крыві. Нямецкія гімназісты кожны год аддаюць свае ўласна заробленыя грошы, каб купіць гэтыя тэст-палоскі. Вольга ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад 14 верасня ў Маладзечна ўжо 15 раз прыязджаюць нямецкія вучні разам з настаўнікамі, каб абмяняцца досведам і выбраць вучня, які будзе год вучыцца ў нямецкай...
|
|