Вінаградарства ў Беларусі пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах
27.09.2012 15:34
—
Новости Общества
|
Вінаградарства ў Беларусі пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах Зусім нядаўна ў Мінску ладзілася выстава вінаграду. Насуперак агульнаму меркаванню аб тым, што клімат нашай краіны далека не самы спрыяльны для гэтай ягады, беларусы даказваюць адваротнае. Нашы вінаграда
![]() ры прывезлі на выставу больш за 100 гатункаў вінаграду, вырашчанага на нашай зямлі. Толькі вось гэтая сфера вымушана развівацца не ў цалкам законным умовах. “Законна” вырошчваць у нас можна толькі 6 гатункаў вінаграду. Вінаградары прызнаюцца: да захаплення гэтай ягадай кожны прыходзіў па-рознаму. Нехта займаецца гэтым прафесійна і ўсё жыццё. Нехта ж пачаў захапляцца вінаградарствам толькі на пенсіі, калі паўстала пытанне чым займацца ў жыцці далей. Тым не менш ужо зараз, па ацэнках спецыялістаў, у Беларусі расце больш за 500 гатункаў вінаграда. Здаецца, перспектывы для нашай краіны самыя лепшыя? Але ж не. Калі вырошчваць усё што заўгодна на сваім участку закон дазваляе, то займацца продажам вырашчаных на сваім участку сваімі ж рукамі сажанцаў – нельга. Усё абмяжоўвае Дзяржаўны рэестр гатункаў і драўняна-хмызняковых парод. У ім змяшчаецца спіс раслін, дазволеных для выкарыстання на тэрыторыі Беларусі. А згодна з ім у нас можна вырошчваць толькі 6 гатункаў вінаграду - “Космас”, “Космонавт”, “Краса Севера”, “Зилга”, “Минский розовый”ды “Супага”. Астатнія ж, як кажуць, па-за бортам закону. І вінаградарства, фактычна, таксама. Вось тут і ўзнікае праблема, калі ёсць пакупнік,які хоча набыць новы гатунак расліны для свайго ўчастку. Вытворца, які зацікаўлены ў рэалізацыі на рынку сваіх сажанцаў. Але дамовіцца законнымі метадамі ў дадзеным выпадку не прадстаўляецца магчымым. “Нарвешся – тады і будзеш прыгаць!” - У прынцыпе мы ж падманваем. Вось прыязджае каранцінная каміссія. Праўда яны мяне толькі адзін раз схапілі. Сказаў, што ў мяне якраз гэтыя 6 гатункаў, якія дазволеныя. Тады праблемаў няма. Але ж усё роўна гэта парахавая бочка! – расказвае вінаградар-аматар Валерый Памельнікаў. - Праблема ў тым, што мяне могуць аштрафаваць. Каранцінная каміссія правярае рынкі. Вось пойдзеш на гандаль, а яны з праверкай прыйдуць ды спытаюцца: адкуль у вас гэтыя чэрэнкі? І такое бывала. Ледзве адгаварыўся! Вось і кажа вінаградар, што так і атрымліваецца, быццам робіцца гэта ўсё незаконна, назло дзяржаве: - А на самой справе, я думаю, дзяржава шмат чаго губляе, калі забараняе продаж іншых гатункаў вінаграда. У мяне “перабыло” каля 200 відаў, у іншых вінаградараў - па 200-300, і ўсе – розныя. Я вось разважаю – чаму тыя ж аўтамашыны можна любыя ўвозіць? Ды яны ж дарагія! А гэта, што капейкі каштуе – гэта нельга. Я вось не магу зразумець – чаму нельга? Мне тлумачылі гэта тым, што мы можам завезці хваробы нейкія. Але ж калі б і маглі нейкія хваробы завезці, мы б даўно іх завялі. Да вінаградара зараз звяртаюцца з усяго былога СССР за чэрэнкамі. Але праз мяжу пераслаць ён нічога не можа. - Там гэта ўсё правярае каранцінная служба і чэрэнкі проста-наўпрост выкідаюцца. Я ўжо спрабаваў іх адпраўляць, але нікуды не даходзіць. Мне здаецца, што гэтыя законы складаюць людзі, вельмі далекія ад вінаградарства. Вось такая справа. Гэта пакуль не нарвешся. А нарвешся, аштрафуюць - дык дадуць 100 ці 200 гэтых базавых велічынь. Ну і тады будзеш прыгаць! “За свае грошы – вырошчвай што хочаш” На справе атрымліваецца, што закон рэгулюе дазвол на масавае тыражаванне і закладку прамысловых насаджванняў у рэспубліцы. Аднак вырошчваць на сваім учатску чалавек можа ўсе што захоча. Як прызнаюцца спецыялісты, паклаўшы руку на сэрца, прыходзіцца крыху лукавіць. Па іх словах, розныя інстынцыі часам не вельмі добра разбіраюцца ў гатунках, але ж патрабуюць паперку. Таму каб легалізавана займацца продажам чэрэнкоў, трэба мець у сябе той вінаград, які ёсць у рэестры. Гэта на паперы. А на самой справе рэалізоўваць тое, што есць. То бок - часткова задаволіць дзяржаву, што ты быццам нічога не парушаеш. З іншага боку - задаволіць попыт спажыўца, які хоча набыць менавіта гэта сорт, і ніякі іншы. - Каля 500, калі не больш, гатункаў вінаграда зараз “ходзіць” па Беларусі. Натуральна, інтэрнэт – рухавік прагрэсу, як і ва ўсім свеце. І як толькі з’яўляюцца нейкія новыя гатункі вінаграду – аматары адразу будуць спрабаваць атрымаць яго, чаго б ім гэта не каштавала, - кажа Уладзімір Усцінаў, навуковы супрацоўнік РУП “Інстытут пладаводства” (п. Самахвалавічы). - Так што атрымліваецца: за свае грошы – вырошчвай што хочаш. Усё – для спажыўца Адначасова ж з тым трэба звярнуць увагу на тыя гатункі, што знаходзяцца ў рэестры. Гэта не проста гатункі вінаграду, а гатункі раянізаваныя, то бок падрыхтаваныя для беларускага клімату і ўмоў. - Устаноўкай раяніравання гатункаў вінаграда займаецца Дзяржаўная іспекцыя па выпрабаваннях і ахове гатункаў раслін. У дадзеным пытанні ў нас праца пастаўлена так – каб спажывец не пакутваў ад таго, што вытворца, напрыклад, нейкі садавод, узяў проста нейкі чэрэнок і прадаў, - тлумачыць Ірына Пашкевіч, начальнік Дзяржаўнай інспекцыі па семенаводстве. - Сапраўды ёсць і такая праблема. Канешне, у нас ёсць сапраўдныя вінаградары, якія адказна падыходзяць да гэтай справы. Ёсць нейкія старыя гатункі, але яны не ўключаныя ў рэестр. - Але ж гэта вытворчасць. Мы як спецыялісты прытрымліваемся толькі закону. У нас усе гатункі, якія выпраброўваюцца, - тыя і вырошчваюцца. Нічога не перашкаджае таму ж вінаградару прыйсці ў іспекцыю па выпрабаванні гатункаў ды аддаць на выпрабаванні той вінаград, якія яны заяўляюць. Калі ласка. Будуць праведзеныя выпрабаванні гатунку ( - цягам некалькіх год), вызначыныя іх гаспадарчыя прыкметы, марфалогія, - доказы, што гэта менавіта гэты вінаград. То бок тавар будзе абазначаны. Гатунак будзе выпрабаваны – значыцца і будзе вырошчвацца. Атрымліваецца, што ў дадзеным выпадку, як бы дзіўна не гучала, а ўсё залежыць ад саміх жа вінаградараў. Канкрэтна для рэалізацыі гатунак павінен быць раянізаваны. Каб не было падману, што гэта менавіта гэты вінаград з гэтымі характарыстыкамі. Спажывец таксама хоча мець нейкія гарантыі. Што ж пагражае вінаградару калі ён прадае “недазволены” вінаград? - За рэалізацыю нераянізіраваных гатункаў спачатку выпісваецца акт прадпісання аб забароне рэалізацыі, - працягвае Ірына Пашкевіч . - Калі суб’ект гаспадарання ці, у дадзеным выпадку, фізічная асоба, індывідуальны прадпрымальнік не падпарадкоўваецца закону, то бок працягвае дзейнасць – выпісваецца пратакол і судзебная інстанцыя вызначае меру пакарання. Ніхто не абмяжоўвае тое, што вы вырошчваеце на сваім участку. Праблема ўзнікае тады, калі вінаградары выходзяць на рынак. Тут яны павінны прадставіць усе дакументы – што ў іх ёсць матачнік, што ён здаровы, што сажанец будзе нармальны, вырасце ды ўвогуле гатовы для пасадкі і не вымерзне. Канешне, у нас шмат чаго завозіцца і кожны спрабуе атрымаць на гэтым капейку. І гэта можна зразумець. Але з іншага боку – прамысловага вінаградаства як такавога ў Беларусі няма. Тут размова пра аматарскае вінаградартсва. Тут вырошчваць нешта на сваім участку ніхто нікому не забараняе. Распаўсюд самаго сажанца ідзе пакуль толькі ў невялікіх колькасцях, у асноўным толькі на аматарскім узроўні. Таму можа нейкай асаблівы увагі да гэтага з боку дзяржавы покуль не назіраецца. Такім чынам і атрымліваецца, што вінаградарства пакуль вымушана існаваць у паўзаконных умовах ды толькі на аматарскім узроўні. І псуе тут “надвор’е” не капрызны беларускі клімат, а наша заканадаўства. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашы вінаградары прывезлі на выставу больш за 100 гатункаў вінаграду, вырашчанага на нашай зямлі.
|
|