Рыхтуюць першы беларуска-літоўскі слоўнік. 21.by

Рыхтуюць першы беларуска-літоўскі слоўнік

27.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Урад Літвы сумеснымі намаганнямі з пасольствам Літвы ў Беларусі вырашыў падрыхтаваць першы беларуска-літоўскі слоўнік, пра гэта сёння, 27 верасня, паведаміў урад, - піша сайт ru.delfi.lt

У слоўнік, які будзе размешчаны ў Інтэрнэце, увойдзе каля 15 000 беларускіх слоў з перакладам на літоўскую мову. У ім будзе таксама граматычная і стылістычная інфармацыя, прыклады выкарыстання слоў. Слоўнік плануюць падрыхтаваць да 2014 года.

У 2010 годзе пасольства выдала граматыку літоўскай мовы на беларускай, у 2011 годзе ­­­− ­размоўнік. Але да гэтага часу не было прафесійных падручнікаў і слоўнікаў менавіта ў Інтэрнэце.

“Гэта ініцыятыва ўрада, і мы ўжо пачалі яе ажыццяўляць і завершым ў 2014 годзе. Лічым, што трэцюю частку ўсёй працы зробім сёлета“, − сказаў BNS амбасадар Літвы ў Беларусі Лінас Лінкявічус.

Беларусы − трэцяе па колькасці нацменшынства ў Літве пасля палякаў і рускіх, таму слоўнік павінен дапамагчы лягчэй вывучаць  асаблівасці літоўскай мовы.

Паводле ru.delfi.lt

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад Літвы сумеснымі намаганнямі з пасольствам Літвы ў Беларусі вырашыў падрыхтаваць першы беларуска-літоўскі слоўнік, пра гэта сёння, 27 верасня, паведаміў урад, -...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика