"Марк Формель": патрабуюцца швачкі. 21.by

"Марк Формель": патрабуюцца швачкі

29.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яны пачыналі з 32 работнікаў, цяпер на прадпрыемстве іх 242

Вялікі плюс жыцця ў маленькім горадзе ў тым, што там ціха і спакойна, лепшая экалогія, стрэсавых сітуацый значна менш. Але, разам з тым, нашмат менш і прапаноў працы, якая б добра аплачвалася. Таму калі дырэктар прадпрыемства, размешчанага ў невялікім райцэнтры, кажа, што сярэдняя зарплата яго работнікаў больш за 3,5 млн рублёў, — гэта добрая навіна.

Якая задача з'яўляецца першачарговай для любой мясцовай улады? Каб прадпрыемствы на яе тэрыторыі працавалі. Улады зацікаўлены ў тым, каб у рэгіёне быў парадак, каб былі добрыя дарогі, працоўныя месцы, каб людзі своечасова атрымлівалі зарплату і плацілі падаткі. Краіна багацее толькі тады, калі людзі працуюць.

Менавіта таму Уздзенскі райвыканкам і абвясціў у 2009 годзе тады яшчэ першы ў краіне конкурс па продажы маёмаснага комплексу стратнага прадпрыемства, у нашым выпадку — швейнай фабрыкі. Асноўнай умовай конкурсу было захаванне працоўных месцаў і стварэнне новых. Да таго ж пераможца павінен быў узяць на сябе нявыкананыя абавязацельствы стратнага прадпрыемства.

— Мы перамаглі ў гэтым конкурсе і ў выніку набылі швейную фабрыку ва Уздзе — сваё першае прадпрыемства, — распавядае дырэктар прадпрыемства па вытворчасці ніжняй бялізны кампаніі "Марк Формель" Андрэй СЕРЫКАЎ. — На той момант фабрыка больш за пяць гадоў была стратнай. У цэху працавалі 32 чалавекі. Фактычна мы набылі не дзейны бізнэс, а пляцоўку для яго, — і ўзялі на сябе абавязацельства арганізаваць 240 працоўных месцаў. Дарэчы, сёлета ў жніўні мы пераадолелі гэтую мяжу — сёння ў нас ужо 242 рабочыя месцы. Прадукцыя кампаніі, акрамя таго, што прадаецца ў Беларусі, экспартуецца ў Расію, Казахстан, ва Украіну...

Але тады, у 2009-м, перад кампаніяй яшчэ толькі стаяла задача вызначыцца з тым, што шыць, і знайсці тэхналогіі, якія б дазвалялі максімальна эфектыўна выпускаць якасны прадукт. "У нашым выпадку — мы прыйшлі да высновы, што гэта будзе ніжняя бялізна, — кажа дырэктар кампаніі.— І першае, за што ўзяліся, — стварэнне комплекснай тэхналогіі. Гэта не толькі абсталяванне, але машыны, працоўны працэс у комплексе, які павінен быць пабудаваны рацыянальна". "Мы вывучалі ўсе асаблівасці стварэння якасных брэндавых вырабаў, запрашалі замежных кансультантаў, пасылалі сваіх спецыялістаў на замежныя выставы..." — успамінае Андрэй Серыкаў.

Тады, у 2009 годзе, сярэдняя зарплата работнікаў былой швейнай фабрыкі была крыху менш за 50 долараў. Сёння сярэдні заробак па прадпрыемстве — больш за 3,5 млн рублёў. "Мы стараемся прывабіць работнікаў заробкам і ўмовамі працы. Некалі і ў Савецкім Саюзе, і ва ўсіх краінах свету работнікі лёгкай прамысловасці атрымлівалі і атрымліваюць зарплату, ніжэйшую за сярэднюю ў краіне. Мы ж забяспечылі зарплату, роўную сярэдняй або вышэй", — з гонарам кажа Андрэй Генадзьевіч.

— На прадпрыемстве працуюць не толькі жыхары Узды, але і Дзяржынска, Стоўбцаў. У цэлым — з населеных пунктаў у радыусе прыкладна 50 км ад райцэнтра. Таму мы арганізавалі цэнтралізаваны падвоз сваіх работнікаў на працу і з працы дадому. Ды і ўвогуле імкнёмся зрабіць працоўныя месцы максімальна камфортнымі. Напрыклад, у гэтым годзе забяспечылі швейныя цэхі кандыцыянерамі... — пералічвае дырэктар кампаніі.

* * *

Ён з гонарам кажа пра тое, што сёння яго прадпрыемства — адзінае ў Беларусі, якое атрымала ліцэнзію аўстрыйскай кампаніі LЕNZІNG, інавацыйнай карпарацыі, якая стварыла многія віды сучасных тканін (такіх, як модал, мікрамодал і інш.) Менавіта яе валакно выкарыстоўвае "Марк Формель" пры вырабе новай лініі сваёй прадукцыі — тэрмабялізны. Аб якасці валакна можна меркаваць хоць бы па тым факце, што яно мае цеплаправоднасць у тры разы меншую, чым бавоўна. "Мы правялі ўсе неабходныя выпрабаванні і атрымалі афіцыйнае заключэнне, што апранаць нашу тэрмабялізну могуць нават дзеці", — сцвярджае наш суразмоўца.

Самае галоўнае патрабаванне, якое мы прад'яўляем да бялізны, — яна павінна быць камфортнай. Калі вы надзелі рэч і больш не заўважаеце яе — вы можаце займацца сваімі справамі. А калі рэч вам цісне, шаруе або яна жорсткая, вы думаеце пра яе, а не пра тое, чым займаецеся, — і гэта дрэнна, — разважае Андрэй Серыкаў. — Мы не ўкладваем грошай у рэкламу і, адпаведна, не бяром за яе грошай з пакупніка. Нас купляюць дзякуючы таму, што наша прадукцыя камфортная.

Вяртаючыся да таго, ці спрыяюць мясцовыя ўлады вядзенню бізнэсу, дырэктар прыватнага прадпрыемства заўважыў: "Яны падштурхоўваюць да ўдзелу ў спецыялізаваных выставах. Дапамагаюць наладзіць кантакты з іншымі прадпрыемствамі, арганізоўваюць сустрэчы з замежнымі бізнэсменамі, залучаюць пасольствы для прасоўвання прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў. Гэта і ёсць дапамога".

" І, дарэчы, мы гатовы ствараць працоўныя месцы яшчэ", — усміхнуўшыся, дадаў наш суразмоўца.

Святлана БУСЬКО

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яны пачыналі з 32 работнікаў, цяпер на прадпрыемстве іх 242 Вялікі плюс жыцця ў маленькім горадзе ў тым, што там ціха і спакойна, лепшая экалогія, стрэсавых сітуацый...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика