Каб яно білася.... 21.by

Каб яно білася...

29.09.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У апошнія гады ў нашай краіне назіраецца стабільны рост колькасці выпадкаў захворванняў сістэмы кровазвароту — у першую чаргу, артэрыяльнай гіпертэнзіі, ішэмічнай хваробы сэрца і цэрэбраваскулярных хвароб.

Паводле слоў загадчыцы інфарктнага аддзялення №2 10-й гарадской клінічнай бальніцы г. Мінска Наталлі ПАЛЯЎКОВАЙ, існуюць агульныя рэкамендацыі для захавання здароўя сэрца і сасудаў:

1. Ежа павінна быць разнастайнай, а энергетычнае спажыванне — аптымальным для падтрымкі ідэальнай вагі.

2. Неабходна фарміраваць рацыён з садавіны і гародніны, цэльнага зерня злакаў і хлеба, нятлустых малочных прадуктаў, нятлустага мяса і рыбы.

3. Ужываць прадукты, якія змяшчаюць рыбін тлушч і амега-3-тлустыя кіслоты.

4. Агульная колькасць тлушчу не павінна перавышаць 30 працэнтаў ад агульнага энергетычнага саставу. Насычаныя тлушчы (жывёльнага паходжання) павінны складаць трэцюю частку ад усіх ужытых тлушчаў. Такім чынам, колькасць ужытага халестэрыну павінна быць менш за 300 мг/суткі.

Камітэт Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў распрацаваў асноўныя задачы прафілактыкі сардэчна-сасудзістых захворванняў у здаровага чалавека:

üСісталічны артэрыяльны ціск ніжэй за 140 мм рт. сл.

üАдсутнасць ужывання тытуню.

üУзровень агульнага халестэрыну ніжэй за 5 ммоль/л.

üХалестэрын ліпапратэідаў нізкай шчыльнасці ніжэй за 3 ммоль/л.

üХада па 3 км у дзень або 30 хвілін любой іншай фізічнай актыўнасці.

üШтодня ўжываць не менш за 5 штук пладоў або гародніны (акрамя бульбы).

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да Сусветнага дня сэрца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика