СУБОТНІК
29.09.2012
—
Новости Общества
|
Уладзімір ЕРМАЛАЕЎ ДачнікіТалян пастрыг газон Каляну, — Калян яму накрыў паляну. За тостам тост — шуміць паляна, Тым часам рос газон Таляна. Калян пастрыг газон Таляну, — Талян яму накрыў паляну. Гудзела дзень пры дні паляна, Пакуль падрос газон Каляна. Талян пастрыг газон Каляну, — Калян накрыў яму паляну. За дачнай чаркай ля газона Няўзнак мінула паўсезона. Пайшлі дажджы. Вышэй паркана Папёр уверх газон Таляна. Калян пастрыг газон Таляну, — Талян яму накрыў паляну. Прыселі моўчкі ля газона. Ну хоць заплач — канец сезона. Думкі ўголас>Вопытны чалавек — гэта той, каго нельга ашукаць. Добры зрок нярэдка можа сапсаваць жыццё. Ісціна — гэта адкрыццё таго, што ўжо адкрыта. Якой мовай не валодай, а з жанчынай дамовіцца ўсё адно цяжка. Кожнаму чалавеку патрэбна кніга, але не кожнай кнізе патрэбен чытач. Я спрачаюся толькі з тым, хто пагадзіўся са мной. Ажаніцца можна і моўчкі, а вось з жонкаю маўчаць не атрымаецца. Лепшая карціна — гэта чалавечы твар. Свой час шкадуюць усе, чужы — ніхто. Нават маленькі жук ідзе сваёй дарогай.
Даслаў Васіль ДЗЯМБІЦКІ, Талачынскі раён, в. Звенячы. Баклан у ружах З натурыПраўду людзі кажуць: "Век пражыў, а розуму не нажыў". З гадамі і я многае перастаў разумець. Не ўсё да мяне даходзіць з таго, што чую па радыё ці бачу па тэлевізары. Радыёкропка ў мяне на кухні. Зручна: і слухаеш, і паліш. Ды і старая не крычыць, бо дым у хату не ідзе. Люблю вельмі віншаванні слухаць... Словы добрыя юбілярам прысвячаюць, песні ў іх гонар спяваюць. Радуюся, калі сустракаюцца знаёмыя прозвішчы маіх аднагодкаў і старэйшых за мяне людзей. Дасць Бог, і мне пашчасціць пажыць яшчэ на гэтым свеце. А вось сэнс песень, на жаль, не заўсёды разумею. Часта чую Надзею Кадышаву. Прыгожы ў яе голас. Не горшы, чым у нашай Гэлі "Русланавай". У нас так Гэлю Міхасёву клічуць. Яна, як крыху падап'е, дык заўсёды "Валёнкі" спявае. Ды так хораша! Старыя кабеты нават слязу пускаюць. Дык растлумачце мне, людцы добрыя, чаму гэта Надзея так мужыка свайго ганіць? Ну, затрымаўся ён у дарозе. З кім не бывае? Дзякуй Богу, што тая "любушка" з хаты не выгнала і грошы з кішэні не выцягнула. А сама Надзея што вырабляла? Напілася так, што дадому не змагла дайсці! А з кім гэта яна піла ў тым садзе? Вядома, што не адна. І хто ведае, якія яна, нецвярозая, выкрунтасы вырабляла? Заўсёды ў нашых баб толькі мы, мужыкі, вінаватыя! Нярэдка перадаюць песню "Сорвали розу в семнадцать лет". Хлусня! Дзе гэта яны знайшлі такі сорт руж, якія сямнаццаць гадоў цвітуць?! Некалі ўкраў я ў Ганцавічах з клумбы адзін парастак гэтай калючкі. Кажуць, крадзенае добра расце. А тая ружа праз два гады ўвогуле здзічэла. А што цяпер па тэлевізары паказваюць? Сусед мой, смаркач яшчэ, а ўжо прыбіў да хаты нейкую талерку. Вядома, чым яму заняцца, калі ў калгасе працаваць не хоча? Толькі тэлевізар глядзець. Кліча мяне нядаўна: "Зайдзі, дзед, хоць свет пабачыш". Прытушыў я цыгарэту, пайшоў. Галёшы яшчэ на ганку зняў, прымасціўся на крэсла каля дзвярэй і пачаў глядзець у той тэлевізар. Людцы вы мае, як хораша! Мора шуміць, кветкі — вачэй не адвесці, а людзі ўсе якія вясёлыя!.. Але неяк няёмка было доўга сядзець у чужой хаце. Сабраўся сыходзіць, а сусед затрымаў: "Посиди, Петрович, пока я тут с одним бакланом по трубе побазарю. Потом квакнем". І дзе ён толькі такіх слоў набраўся? Па якой трубе, як гэта квакнем? Дый базару ў нас ніколі не было. Муку, праўда, возяць, дык яе з машын прадаюць. А бакланаў у рыбгасе страляюць, каб яны рыбу не елі. На гэта нават патроны дармовыя даюць. Выйшаў ён на двор, а пульт мне пакінуў. Я на ім кнопачку нейкую націснуў. Бачу, маладыя хлопец і дзяўчына цалуюцца. Ну, думаю, каханне ў іх. Сам маладым нядаўна быў. А там!.. Хацеў тую брыдоту выключыць, аж сусед у хату заходзіць і рагоча: "Ну ты, дзед, малаток! Вунь цябе на што пацягнула!" А каб цябе чорт бізуном пацягнуў! Выбег я з хаты, як ашпараны. Нават галёшы на ганку забыўся. Байструк! Двоечнік! Смаркач! Прыбег да сябе на кухню, закурыў той "бычок", што пакінуў. Уключыў радыё, а адтуль як заспявае нехта: "Самое сладкое место на теле будем искать с тобой в нашей постели!" Цьфу, каб вы спрахлі! Не разумею я такога, людцы добрыя, і разумець не хачу. Позна мне ўжо. А тое, што некаму такое чуць і глядзець рана, нікога, відаць, не хвалюе... Аляксей ГАЛАСКОК, г. Ганцавічы. УсмешкіВегетарыянец Антося бяруць на працу на мясакамбінат. Начальнік папярэджвае: — Возьмеш каўбасу — адразу звольню! — Ды навошта яна мне! — махае рукою Антось. — Я неяк купіў яе ў магазіне ды забыўся на лавачцы перад хатай. Да самага ранку праляжала, а сабака і носам не павёў! — і асёкся, зразумеўшы, што сказаў не тое. Але хутка знайшоўся: — Ён жа ў мяне вегетарыянец! Як мяса пачуе, адразу адварочваецца. А ў вашай каўбасе, відаць, адно мяса!.. Даслаў Пятро БАБРУК, Пружанскі раён, в. Шубічы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З натуры Праўду людзі кажуць: "Век пражыў, а розуму не нажыў". З гадамі і я многае перастаў разумець. Не ўсё да мяне даходзіць з таго, што чую па радыё ці бачу па...
|
|