"Белая Русь" паспяхова рэалізуе свае праекты ў фармаце грамадскага аб'яднання
02.10.2012
—
Новости Общества
|
Такое меркаванне БЕЛТА выказаў старшыня аб'яднання Аляксандр Радзькоў, падводзячы вынікі мінулых парламенцкіх выбараў на пасяджэнні Прэзідыума Рэспубліканскага савета "Белай Русі" ў Мінску. "Цяперашнія выбары ў парламент паказалі, што наша грамадскае аб'яднанне неадрыўнае ад народных інтарэсаў. І народ гэта ацаніў — 63 члены "Белай Русі" сталі дэпутатамі парламента", — сказаў Аляксандр Радзькоў. "Мы былі па-сапраўднаму актыўныя, сістэмныя ў рабоце, а адпаведна — рэзультатыўныя", — дадаў ён. Аляксандр Радзькоў адзначыў, што грамадскае аб'яднанне актыўна выступала на баку кандыдатаў, якія падтрымліваюць дзеючую палітычную сістэму. У той жа час ён адзначыў, што некаторым трэба больш актыўна працаваць з патэнцыяльнымі выбаршчыкамі, аналізаваць кантынгент выбарчых участкаў, дакладна растлумачваць свае функцыі. Прадстаўнікі "Белай Русі" працавалі ў складзе выбарчых камісій, выступалі на выбарах у якасці наглядальнікаў, працавалі на агітацыйных пікетах. Усяго па краіне была арганізавана работа больш як тысячы агітацыйных пікетаў. "Пры правядзенні выбарчай кампаніі мы выкарыстоўвалі наш ранейшы палітычны вопыт, аднак назапашаны патэнцыял неабходна рэалізоўваць паступова, прымаючы ўдзел у важнейшых сацыяльных, палітычных падзеях краіны", — сказаў Аляксандр Радзькоў. Усяго ў арганізацыйна-практычных мерапрыемствах па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў прынялі ўдзел больш як 40 тыс. членаў РГА "Белая Русь", што складае 30 працэнтаў ад агульнай колькасці аб'яднання. Рэспубліканскі штаб, які быў створаны пры арганізацыі, узаемадзейнічаў з Цэнтральнай выбарчай камісіяй, сродкамі масавай інфармацыі, каардынаваў дзейнасць арганізацыйных структур аб'яднання па ўсіх напрамках. Сярод выбраных у дэпутаты членаў "Белай Русі" — педагогі, урачы, кіраўнікі сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў, дзяржслужачыя, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў чацвёртага склікання. Праведзеная выбарчая кампанія паказала, што ўсе структуры РГА "Белая Русь" працуюць зладжана, прафесійна, што спрыяе паспяховаму вырашэнню пастаўленых задач. Што датычыцца планаў на будучыню, старшыня аб'яднання адзначыў: "Мы плануем і ў далейшым развіваць нашы сацыяльныя і палітычныя праекты". Члены арганізацыі будуць актыўна весці работу па палітычнай адукацыі грамадзян шляхам публікацыі аналітычных артыкулаў у цэнтральнай прэсе і рэгіянальных СМІ, правядзення круглых сталоў, выступлення на сходах пярвічных арганізацый з запрашэннем членаў працоўных калектываў па асноўных пытаннях дзяржаўнага кіравання і развіцця грамадзянскай супольнасці. Колькасць РГА "Белая Русь" на 1 верасня 2012 года складае 132 тыс. 706 чалавек. Толькі за студзень—верасень у рады аб'яднання ўступілі 5 тыс. 804 чалавекі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое меркаванне БЕЛТА выказаў старшыня аб'яднання Аляксандр Радзькоў, падводзячы вынікі мінулых парламенцкіх выбараў на пасяджэнні Прэзідыума...
|
|