Лепшыя грыбнікі — банкіры. 21.by

Лепшыя грыбнікі — банкіры

04.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Браслаўскім раёне адбыўся конкурс "Браслаўскі грыб-2012". Інакш як алімпіядай гэты фэст, які праводзіцца вось ужо другі год запар, не назавеш. Як на сапраўднай алімпіядзе, трэба было выконваць строгія ўмовы. Суддзі ўважліва сачылі, каб грыбнікі не парушалі правілы. У прыватнасці, у залік ад спартсменаў прымаліся толькі восем пэўных відаў грыбоў, а на вагу іх трэба было пакласці ў канкрэтны час...

Фэст арганізавалі аддзел па справах моладзі, фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і раённая арганізацыя БРСМ. Удзельнічалі ў чэмпіянаце "Браслаўскі грыб-2012" каманды ўстаноў і арганізацый, сем'і, а таксама асобныя спартсмены. Усяго для удзелу ў спаборніцтвах зарэгістравалася 16 камандаў.

Падчас фестывалю адбывалася насычаная культурная праграма. Удзельнікам свята прапанавалі пасапернічаць у гульнях, адказаць на пытанні віктарыны.

Па выніках каманднага спаборніцтва "золата" дасталася прадстаўнікам Белаграпрамбанка, якія назбіралі больш за 39,6 кг грыбоў. "Сярэбраны медаль" у напружанай барацьбе заваявалі работнікі сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Маяк Браслаўскі" — яны прадставілі журы больш за 35,1 кг грыбоў, а на трэцім месцы — калектыў хлебазавода (больш за 31,9 кг).

Уручылі прыз і за самы вялікі грыб — яго атрымала Кацярына Леановіч.

Юрый Сімановіч атрымаў прыз як самы ўдачлівы грыбнік: сабраў больш за 16 кілаграмаў. Асобна адзначылі самага ўдалага "спецыяліста" па зборы баравікоў: Браніслаў Юран назбіраў іх каля 30.

Цікава, што самаму малому ўдзельніку мінулага свята ўсяго два гады.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Браслаўскім раёне адбыўся конкурс "Браслаўскі грыб-2012". Інакш як алімпіядай гэты фэст, які праводзіцца вось ужо другі год запар, не назавеш. Як на сапраўднай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика