На станцыi Муляраўка сыду.... 21.by

На станцыi Муляраўка сыду...

17.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаная рэдакцыя! Задаюся пытаннем: калi мой родны горад Петрыкаў будзе адпавядаць свайму статусу раённага цэнтра? У сталiцу i назад чыгуначным транспартам не дабрацца. З пэўнага часу цягнiкi iдуць па iншай лiнii, не робячы прыпынку па станцыi Муляраўка. Ехаць у зваротным кiрунку дызель-цягнiком да Калiнкавiч, чакаючы там "хуткi" да Мiнска — гэта, магчыма, зручна пры планаваннi пасажырскiх перавозак, але нiяк не для пасажыраў. Ёсць варыянт дабрацца да Мiнска аўтобусам цi маршруткай. Але, па-першае, гэта для большасцi жыхароў дастаткова дорага, па-другое, многiя людзi проста фiзiчна не пераносяць такi вiд транспарту, уключаючы аўто. Адлегласць не блiзкая. Далей. Не да ўсiх цягнiкоў з райцэнтра падыходзяць аўтобусы. Даводзiцца дабiрацца на спадарожных цi выклiкаць таксi... Вельмi хочацца ўвагi да праблемы.

Д.Ф., г. Брэст

г. Брэст

Лiст, па сутнасцi, з'яўляецца ананiмным, таму, у адпаведнасцi з заканадаўствам, рэдакцыя мела права не рэагаваць на яго. Тым больш што мы не маглi звязацца з аўтарам, каб паспрабаваць нешта ўдакладнiць. Чалавек называе Петрыкаў родным горадам, а ў адрасе на канверце пазначае Брэст. Можна зрабiць выснову, што грамадзянiн раз-пораз наведвае сваю малую радзiму (на гэта ўскосна ўказваюць i iншыя факты з лiста, якi мы крыху скарацiлi). Напрыклад, пiша пра вялiкую колькасць людзей у адзiн з апошнiх жнiвеньскiх дзён. I сам жа ўказвае прычыну таго: заканчэнне сезона водпускаў, канiкулаў... Магчыма, па адным нейкiм выпадку будзе не зусiм правiльна меркаваць пра сiтуацыю ў цэлым?.. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя акалiчнасцi, мы паспрабавалi разабрацца ў сiтуацыi: напачатку патэлефанавалi ў Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункi, а потым па дамоўленасцi накiравалi туды згаданы зварот для разгляду. Прывядзём цалкам тэкст афiцыйнага рэагавання.

"Па паднятым у звароце пытаннi тлумачым, што з горада Петрыкава (чыгуначная станцыя Муляраўка) можна даехаць да станцыi перасадкi Калiнкавiчы штодня прыгарадным дызель-цягнiком, што прыбывае ў Калiнкавiчы ў 20.40, а па выхадных яшчэ i дызель-цягнiком, якi прыбывае ў Калiнкавiчы ў 23.51 i далей — пасажырскiмi цягнiкамi да Мiнска.

Пасажырскi цягнiк зносiнамi Мiнск — Калiнкавiчы — Жыткавiчы быў адменены на ўчастку Калiнкавiчы — Жыткавiчы пяць гадоў таму з-за незапатрабаванасцi пасажырамi"

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная рэдакцыя! Задаюся пытаннем: калi мой родны горад Петрыкаў будзе адпавядаць свайму статусу раённага цэнтра? У сталiцу i назад чыгуначным транспартам не...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика