Каго са сваіх настаўнікаў вы ўспамінаеце найбольш?
18.10.2012
—
Новости Общества
|
Дзіна Грыцкевіч, сакратар-рэферэнт у бюро перакладаў "Усё зразумела":
— Вельмі многіх сваіх настаўнікаў успамінаю часта. Як школьных, так і ўніверсітэцкіх. Мне сапраўды ёсць за што быць ім удзячнай. Рыхтавацца да паступлення ў лінгвістычны ўніверсітэт мне дапамагала настаўніца нямецкай мовы Зінаіда Аляксандраўна. Мы і цяпер — У школе я вельмі любіла матэматыку, таму, відаць, самыя шматлікія ўспаміны пра настаўніцу, якая выкладала гэты прадмет. Яе звалі Вера Фёдараўна. Чаму назвала менавіта яе? Думаю, з-за таленту гэтага чалавека добра патлумачыць новую тэму і ўмення зрабіць так, каб вучням было цікава. Цяпер я не бачуся ні са сваімі школьнымі, ні з універсітэцкімі выкладчыкамі, не езджу на вечары сустрэч. Пабачыць пасля заканчэння вучобы кагосьці са сваіх настаўнікаў мне выпала толькі аднойчы. Выпадкова мы сустрэліся на вуліцы ў Кобрыне. Вера Навумаўна ўжо пенсіянерка. Вучыла мяне ў пачатковых класах, але ж праз столькі гадоў пазнала. Для мяне было нечакана, і для абедзвюх нас — вельмі прыемна, што праз шмат часу такая вось сустрэча адбылася. Клаўдзія Яскевіч, студэнтка 2 курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта:— Самую "запамінальную" маю настаўніцу звалі Лілія Віктараўна. У нас з ёй былі цудоўныя адносіны. Я ёй удзячная не толькі за веды, але і за тое, што здолела правільна паказаць сітуацыю, якая склалася, і нейкім чынам забяспечыць мне паступленне ў будучыні. Справа ў тым, што ў сваёй школе я не атрымала б тых ведаў, якія дазволілі б на належным узроўні падрыхтавацца да тэстаў і паступіць у медыцынскі ўніверсітэт. І як Ліліі Віктараўне не было сумна са мной развітвацца, яна настаяла, каб я на апошнія гады вучобы перайшла ў ліцэй, дзе ўзровень ведаў вышэйшы. Яна была ўпэўненая, што ў ліцэі я атрымаю больш, што я здольная на большае. Ад таго, ці верыць у твае здольнасці нехта іншы, думаю, поспех залежыць вельмі моцна. Падрыхтавала Ганна ГАРУСТОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Вельмі многіх сваіх настаўнікаў успамінаю часта. Як школьных, так і ўніверсітэцкіх. Мне сапраўды ёсць за што быць ім удзячнай. Рыхтавацца да паступлення ў... |
|