Педагагічную эліту краін СНД запрасілі ў Мінск
20.10.2012
—
Новости Общества
|
З прапановай арганізаваць штогадовы фестываль педагагічнага майстэрства з удзелам педагогаў з розных краін выступіў у Ерэване на ІІ з'ездзе настаўнікаў і работнікаў адукацыі краін СНД міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч: "Досвед правядзення такога фестывалю ў Беларусі ёсць, і мы будзем рады пашырыць яго маштабы, прыняўшы ў сябе гасцей з іншых краін, паколькі вывучэнне і абагульненне перадавога педагагічнага вопыту з'яўляецца ключавым фактарам развіцця прафесіяналізму настаўніка..." Гэтымі днямі ў сталіцы Арменіі сабраліся прадстаўнікі дзевяці краін Садружнасці, якія прадстаўляюць педагагічную эліту сваіх краін — настаўнікі, навукоўцы, кіраўнікі адукацыйных устаноў рознага ўзроўню, менеджары і кіраўнікі сістэмы адукацыі. У беларускую дэлегацыю ўвайшлі лепшыя настаўнікі краіны, якія пацвердзілі сваё высокае званне на конкурсе "Настаўнік года Беларусі", кіраўнікі сістэмы адукацыі, навукоўцы і прадстаўнікі двух найбуйнешых выдавецтваў — "Пачатковая школа" і "Адукацыя і выхаванне". Адна з галоўных тэм, якая гучыць на з'ездзе, — гэта сацыяльны статус педагогаў і падзенне прэстыжу педагагічнай прафесіі ў грамадстве. На думку Сяргея Маскевіча, сучасны настаўнік павінен не толькі добра ведаць свой прадмет, але і аказваць уплыў на фарміраванне асобы маладога чалавека, што зусім няпроста зрабіць у сучаснай інфармацыйнай прасторы. Без высокай кампетэнтнасці настаўніка і аўтарытэту педагога сярод дзяцей і бацькоў гэта наўрад ці магчыма. "Разумеючы важнасць ролі педагога ў неперарыўным развіцці сучаснага грамадства, мяркую, трэба разгледзець магчымасць стварэння агульных для краін СНД праграм педагагічнай мабільнасці", — дадаў кіраўнік беларускай сістэмы адукацыі. Сяргей Маскевіч паведаміў, што сёння ў Беларусі навучаюцца больш як 12 тысяч замежных грамадзян з 88 краін свету. За апошнія 10 гадоў колькасць замежнікаў, якія навучаюцца ў Беларусі, узрасла ў 4 разы. Адукацыйнымі паслугамі, якія прапаноўваюць беларускія ўстановы адукацыі, карыстаюцца таксама больш як 8 тысяч грамадзян краін СНД, прычым кожны чацвёрты з іх атрымлівае адукацыю за кошт сродкаў беларускага бюджэту. Надзея НІКАЛАЕВА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прапановай арганізаваць штогадовы фестываль педагагічнага майстэрства з удзелам педагогаў з розных краін выступіў у Ерэване на ІІ з'ездзе настаўнікаў і... |
|