Якія вашы самыя галоўныя адкрыцці ў жыцці?. 21.by

Якія вашы самыя галоўныя адкрыцці ў жыцці?

26.10.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Юлія БЯЛОВА, настаўніца пачатковых класаў СШ № 99 г. Мінска:

— Філасофскае пытанне... Паколькі я пайшла вучыцца на менеджара-эканаміста ў Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій пры БНТУ, усе адкрыцці для мяне зараз — у эканамічнай сферы, у эканамічным жыцці краіны. Цікава вывучаць эканамічныя законы, каб разумець тыя працэсы, якія адбываюцца ў эканоміцы. Гэта дае магчымасць пашырыць кругагляд, ды і ў паўсядзённым жыцці такія веды ў будучым спатрэбяцца.

Калі гаварыць пра паездкі, люблю незнаёмыя краіны. Заўсёды імкнуся скарыстацца экскурсіямі. Напрыклад, у Крыме адкрыла для сябе свет пячор. Калі была ў Эстоніі, шмат уражанняў пакінуў горад Тарту, самі тамтэйшыя людзі. Уразіла таксама сістэма адукацыі гэтай краіны.

  Зоя ХАРЫТАНОВІЧ, малодшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі:

— Прафесія археолага мае на ўвазе адкрыцці кожны сезон. У які б куточак Беларусі, у які б горад ці нават іншую краіну цябе б ні занесла. У гэтай сувязі найперш прыгадваецца, што найбольшую колькасць адкрыццяў мы зрабілі на гарадзішчы ў Бірулях Докшыцкага раёна. Дзякуючы ім атрымалася зрабіць дату засялення гэтага помніка больш старажытнай як мінімум на паўтысячы гадоў.

Калі ж гаварыць па-за межамі прафесіі, дык асабіста мяне здзівіла паездка ў Малдову — краіну, пра якую, як высветлілася, мы нічога не ведаем. Мне пашчасціла пражыць там месяц! Старажытная гісторыя, у вывучэнні якой мне нават давялося паўдзельнічаць, найпрыгажэйшыя мясціны, цудоўныя людзі. Краіна вельмі ўразіла!

  Кацярына КАЎРОВА, кіраўнік Сямейнага цэнтра, аўтар кніг для дзяцей і ўсёй сям'і, каардынатар міжнародных праектаў, г. Мінск:

— Маё адкрыццё — гэта мая прафесія і любімая справа. Я атрымліваю велізарнае задавальненне, калі мае ідэі і мары становяцца рэальнасцю і прыносяць карысць. Прафесія дае мне магчымасць пастаянна вучыцца нечаму новаму. На мой погляд, сямейны кансультант — гэта рэалізаваны і шчаслівы чалавек, які не баіцца паказацца смешным, сентыментальным, можа прызнаць свае памылкі і расказаць пра свае пачуцці. Каб навучыць чалавека радавацца, трэба быць па-сапраўднаму шчаслівым і радасным самому. Я не ўяўляю сябе без любімай музыкі, танца, спорту, падарожжаў, новых ведаў і знаёмстваў — гэта мае крыніцы радасці і натхнення, якія напаўняюць мяне рэсурсамі, неабходнымі для штодзённай працы. Вось, калі ласка, і яшчэ адно маё адкрыццё! І, вядома ж, я лічу, што мае галоўныя адкрыцці яшчэ наперадзе!

Сяргей РАСОЛЬКА, фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Філасофскае пытанне... Паколькі я пайшла вучыцца на менеджара-эканаміста ў Рэспубліканскі інстытут інавацыйных тэхналогій пры БНТУ, усе адкрыцці для мяне зараз...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика