Жанчыну-кантралёра хацелі задушыць: думалі, што махлярка
01.11.2012
—
Новости Общества
|
Жанчына, кантралёр сістэмы энергазбыту ў Віцебску, прыйшла ў кватэру праверыць паказальнікі электралічыльніка і трапіла ў непрыемную гісторыю. — У кватэру ў доме на праспекце Фрунзэ кантралёр зайшла а пятай гадзіне дня. Дзверы адчыніў мужчына, які паводле яе слоў, знаходзіўся ў нецвярозым стане, але ж, так бы мовіць, быў адэкватным. Кантралёр запісала паказальнікі лічыльніка. Мужчына распісаўся ў спецыяльнай кніжцы, а потым папрасіў перааформіць адпаведны дагавор з Віцебскім філіялам энергазбыту на яго імя, бо яго мама, з якой раней быў аформлены такі ж дагавор, памерла, — расказвае Сяргей Маслоўскі, старшы памочнік пракурора Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. — Кантралёр, вядома, не адмовіла. Гаспадар кватэры запрасіў яе прайсці на кухню і па яе просьбе пашукаў неабходныя паперы. У гэты час да жанчыны падышоў таварыш гаспадара жылля і заявіў кантралёру, што яна — махлярка. Маўляў, ходзяць тут па кватэрах розныя, а потым праблемы ў гаспадароў кватэр узнікаюць. Жанчына паказала пасведчанне. Прасіла, калі ёсць сумненні, патэлефанаваць яе начальству і пераканацца ў тым, што яна насамрэч працуе кантралёрам. Але на недаверлівага грамадзяніна гэта ніяк не паўплывала... Як потым расказала кантралёр, ён выцягнуў яе ў прыхожую і пачаў душыць. Гаспадар, калі гэта ўбачыў, замест таго, каб аказаць ёй дапамогу, наадварот пачаў дапамагаць сябру. Пачула жанчына і пагрозы аб тым, што яе трэба павесіць у ваннай. Яна вельмі гучна крычала, прасіла адпусціць, сказала, што выхоўвае маленькае дзіця. Яе крыкі аб дапамозе пачуў сусед гаспадара кватэры і выклікаў міліцыю. Зладзеяў асудзілі. Гаспадара кватэры, 1972 года нараджэння, і яго таварыша, 1968 года нараджэння, за злоснае хуліганства прыгаварылі да 2 гадоў абмежавання волі з адбываннем пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу. На карысць пацярпелай у якасці кампенсацыі маральнай шкоды яны абавязаны выплаціць 5 мільёнаў рублёў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жанчына, кантралёр сістэмы энергазбыту ў Віцебску, прыйшла ў кватэру праверыць паказальнікі электралічыльніка і трапіла ў непрыемную гісторыю. |
|