Радыё загаварыла ў гімназіі №3. 21.by

Радыё загаварыла ў гімназіі №3

06.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Свой сайт ёсць практычна ў кожнай школе. Свая газета – таксама, а вось радыёстанцыю трэба яшчэ пашукаць. У маладзечанскай гімназіі №3 з’явілася сваё радыё.

Яно яшчэ зусім маладое, былі толькі два выпускі.

З дынамікаў гучаць знаёмыя галасы. У школьнага радыё ёсць вядучыя Насця Драмлюк і Крысціна Лескець. Ідэя належыць дырэктару гімназіі Віталю Крупянькову. Радыё працуе па серадах у прамым эфіры. Яно гучыць на трох перапынках. На школьным радыё гучаць музычныя кампазіцыі, а яшчэ апошнія навіны школы, віншаванне імяніннікаў з днём нараджэння. У рэдакцыйны калектыў уваходзіць 12 школьнікаў 10 і 11 класаў.

 

– Перадача складаецца з трох блокаў, – кажа сацыяльны педагог, рэдактар радыё Юлія Захаркевіч. – Інфармацыйны блок, асветніцкі і віншаванкі. У інфармацыйным блоку мы даём інфармацыю пра вучобу, алімпіяды, конкурсы. Што тычыцца асветніцкага блоку, то ў ім юныя журналісты вядуць перадачы на тэму здаровага ладу жыцця, аб шкодзе курэння. А перад канікуламі расказалі пра правілы паводзін на вуліцы ў час канікулаў. А наконт віншаванак да нас больш звяртаюцца старшакласнікі, малодшыя саромеюцца. Радыё толькі пачынае працаваць, таму віншаванні яшчэ не такія распаўсюджаныя.

Радыё ў гімназіі даволі актуальнае. Калі вучань, напрыклад, другога класа, не прачытае газету, то радыё абавязкова пачуе.

 Тэхнічна на школьным радыё магчымы толькі прамы эфір.Таму кожная праграма патрабуе асаблівай адказнасці. Да выпуску трэба рыхтавацца загадзя – не толькі напісаць тэксты, але і вывераць усе націскі і патрэніравацца ў вымаўленні складаных слоў. Тут на дапамогу дзецям прыходзіць кіраўнік радыё.

 – Назву радыё яшчэ не прыдумалі, пакуль не паспелі, – распавядае Юлія Захаркевіч. – Па тэхнічных прычынах радыё гучыць толькі на першым паверсе, але хацелася, каб чуваць было ва ўсёй школе.

 Вольга ЮРКЕВІЧ.

Фота vdonetske.net.ua

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой сайт ёсць практычна ў кожнай школе. Свая газета – таксама, а вось радыёстанцыю трэба яшчэ пашукаць. У маладзечанскай гімназіі №3 з’явілася сваё радыё.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика