Нябесныя скакуны ўжо ў Мінску!
16.11.2012
—
Новости Общества
|
З 21 лістапада ў Бедзяржцырку стартуе новая праграма "Унікальны конны цырк". Туркменскі цырк — коннаакрабатычны калектыў "Галкыныш" ("Адраджэнне") — прывёз у Мінск 10 ахалтэкінскіх скакуноў. Ахалтэкінцы — чыстакроўная парода, якая была выведзена 5 тысяч гадоў таму ў мясцовасці Ахал-Тэке (на мяжы з Іранам) і не скрыжоўвалася з іншымі. Іх называюць нябеснымі скакунамі, самым разумнымі і тэмпераментнымі коньмі ў свеце, а яшчэ — райскімі. Дзякуючы вытанчаным падцягнутым формам ахалтэкінцаў, іх часта параўноўваюць з хартамі або гепардамі. Гэты конь адлюстраваны на дзяржаўным гербе Туркменістана. Самай яркай жамчужынай праграмы стане коннаспартыўны нумар групы джыгітаў "Галкыныш". У захапляльным шоу на ахалтэкінскіх скакунах наезнікі прадэманструюць дасканалае валоданне ўсімі прыёмамі мастацтва джыгітоўкі і вальтыжыроўкі. Гледачоў заўсёды зачароўваюць прыгажосць і імклівасць ахалтэкінскіх скакуноў, а таксама зухаватасць туркменскіх джыгітаў, якія на поўным скаку выконваюць найскладанейшыя трукі. Калектыў "Галкыныш" прыехаў ў Мінск на падставе дамоўленасці аб узаемных гастролях, дасягнутай у рамках чацвёртага пасяджэння Міжурадавай беларуска-туркменскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Па ініцыятыве Прэзідэнта Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедава, туркменскія конныя акрабаты абменьваюцца гастролямі з вядучымі цыркамі свету, дзе паказваюць сваё ўнікальнае майстэрства — іх выступленні заўсёды становяцца "гваздом" любой праграмы ў сваёй краіне: ці то ў ашхабадскім цырку, ці то падчас урачыстасцяў з нагоды Дня незалежнасці. Візіт у Мінск стане яшчэ адным крокам у папулярызацыі за мяжой ахалтэкінскай пароды і майстэрства туркменскіх джыгітаў ужо далёка за межамі Туркменістана. Выступленні ў Мінску будуць працягвацца да пачатку снежня. Надзея Нікалаева. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 21 лістапада ў Бедзяржцырку стартуе новая праграма "Унікальны конны цырк". Туркменскі цырк — коннаакрабатычны калектыў "Галкыныш" ("Адраджэнне") —...
|
|