Адкрыюць помнік навукоўцу Андрэю Снядэцкаму. 21.by

Адкрыюць помнік навукоўцу Андрэю Снядэцкаму

22.11.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Андрэй Снядэцкі.

Пасля рэстаўрацыі адкрыюць помнік вядомаму хіміку, доктару, філосафу і грамадскаму дзеячу Андрэю Снядэцкаму. Знак памяці ўсталююць 30 лістапада на могілках у вёсцы Гароднікі, дзе ў 1838 годзе пахаваны навуковец.

Андрэй Снядэцкі быў доктарам медыцыны ў Віленскім універсітэце, а таксама стаў аўтарам першага падручніка па хіміі на польскай мове. Мерапрыемствы, прысвечаныя памяці знанага земляка, пройдуць у Кальчунскай сярэдняй школе.

Пра гэта паведаміла кіраўніца школьнага гуртка “Сябры музейнай справы” Таццяна Іёніс. У першы дзень у школе выступяць рэстаўратары, якія працавалі над аднаўленнем помніка. Таксама ў госці чакаюць і прадстаўнікоў міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы.

Аддзел інфармацыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля рэстаўрацыі адкрыюць помнік вядомаму хіміку, доктару, філосафу і грамадскаму дзеячу Андрэю Снядэцкаму. Знак памяці ўсталююць 30 лістапада на могілках у вёсцы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика