ЧАГО НЕ ХАПАЕ СУЧАСНАМУ БЕЛАРУСКАМУ МАСТАЦТВУ?
28.11.2012
—
Новости Общества
|
(Да 9 снежня працуе І Мінская трыенале сучаснага мастацтва "БелЭкспа—Арт—2012") Віктар АЛЬШЭЎСКІ, кіраўнік Цэнтра сучасных мастацтваў:— Заўжды не хапае ініцыятывы. Ініцыятыва — гэта аснова, якая фактычна дае чалавеку магчымасць асэнсаваць тыя задачы, якія ставяцца, знайсці, сфармуляваць, сфарміраваць канструкцыю той ці іншай падзеі, вызначыць усе кірункі дзейнасці: дзе знайсці грошы, як працаваць з прэсай. Гэта якраз самае складанае, тое, чаго заўсёды не стае — Добрае пытанне... Мне здаецца, што не хапае разумення, што ж такое "сучаснае мастацтва". У сітуацыі, дзе ёсць як мінімум 2 пункты гледжання на гэтае пытанне (што вельмі добра ілюструе І Мінская трыенале сучаснага мастацтва, што адкрылася пару дзён таму), цяжка гаварыць пра тое, чаго не хапае... Я ўвогуле не вельмі люблю разважаць пра тое, чаго не хапае. Лепей гаварыць пра тое, што ёсць... Ёсць ініцыятывы і прыватныя асобы, якія сваёй працай сцвярджаюць, што сучаснае мастацтва ў Беларусі існуе (выставачныя праекты ў краіне і за яе межамі, лекцыі, дыскусіі...). Іншае пытанне, што такія ініцыятывы застаюцца пераважна "партызанамі" на ніве сучаснай культуры... І час ад часу я думаю, што гэта да лепшага. Адказваючы на гэтае пытанне, можна адразу ўзгадаць пра фінансаванне, адукацыю, буйныя інстытуцыі, што працуюць з сучасным мастацтвам... Так, гэтага бракуе. Але я лічу, што на гэтае пытанне трэба глядзець шырэй... Разуменне і жаданне развіваць сучасную культуру — галоўнае! Сяргей КІРУШЧАНКА, мастак:— Па-першае, адукацыі, па-другое, разумення важнасці актуальнага мастацтва. Гэта самае галоўнае. Адукацыя ў Беларусі засталася традыцыйна савецкай. У нас не хочуць змяніць гэтую сітуацыю. Увесь свет ужо змяніўся. Ад Кітая да Уганды ўсе па-іншаму ўжо думаюць. І прыкладам гэтаму быў удзел Беларусі ў Венецыянскай біенале ў 2011 годзе... У беларускім мастацтве пануе нейкая манаполія адных людзей, няма ніякага руху, няма абмеркавання праблем менавіта на высокім узроўні. Мы ж, мастакі паміж сабой у галерэях абмяркоўваем гэтыя пытанні. Ёсць праблемы несупадзення патрэб грамадства з аднаго боку і афіцыйных поглядаў на гэтыя патрэбы — з другога. Падрыхтавала Вольга ЧАЙКОЎСКАЯ.<І> Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Заўжды не хапае ініцыятывы. Ініцыятыва — гэта аснова, якая фактычна дае чалавеку магчымасць асэнсаваць тыя задачы, якія ставяцца, знайсці, сфармуляваць,... |
|