Партал “Усе БелАрусы” распачаў пошук скарбаў Беларусі. 21.by

Партал “Усе БелАрусы” распачаў пошук скарбаў Беларусі

28.11.2012 20:32 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


«Узгадвай, даведвайся, выбiрай — i рухай кола гiсторыi!» — пад такім слоганам на сайце “Усе БелАрусы” пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі». Уся краіна будзе выбіраць нацыянальныя скарбы з 28 лістапада 2012 года і да Старога Новага года. А 19-ай гадзіне 14 студзеня 2013 года галасаванне скончыцца.

“Скарбы Беларусі” будуць вызначацца ў сямі катэгорыях: імёны, падзеі, прырода, архтэктура, стравы, абрады, песні. У кожнай катэгорыі на суд беларусаў будуць прадстаўлены сем намінантаў з розных эпох беларускай гісторыі. Партал “Усе БелАрусы”, каб пазбегнуць сацыякультурных і светапоглядных рознагалоссяў, прапанаваў для галасавання только імёны і падзеі, якія адбыліся да 20 стагоддзя.

Кожны жадаючы аддаць свой голас за "Сем скарбаў Беларусі" зможна ўзгадаць і даведацца, чым менавіта знакамітыя тыя ці іншыя героі, падзеі і помнікі, дзякуючы кароткім займальным нататкам, размешчаным у форме для галасавання.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Узгадвай, даведвайся, выбiрай - i рухай кола гiсторыi!» - пад такім слоганам на сайце “Усе БелАрусы” пройдзе народнае онлайн-галасаванне «Сем скарбаў Беларусі».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика