Забудоўнік "Бульбаш-хола" плануе стварыць мемарыял "Курапаты". 21.by

Забудоўнік "Бульбаш-хола" плануе стварыць мемарыял "Курапаты"

30.11.2012 12:42 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Забудоўнік "Бульбаш-хола" плануе стварыць мемарыял "Курапаты"

Наша Ніва
Рядом с местом массовых расстрелов в Куропатах строят развлекательный комплекс "Бульбаш-холл"
Фота: Уладзімір Чудзянцоў, TUT.BY
На зварот "Нашай Нівы" ў Мінскі райвыканкам з нагоды будаўніцтва "Бульбаш-хола" побач з месцам пахавання ахвяраў масавых рэпрэсій прыйшоў нечаканы адказ.

СТАА "БелРэстІнвест", якое выступае заказчыкам будаўніцтва, "распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла "Курапаты". Дадзеныя мерапрыемствы накіраваны для зацвярджэння ў Міністэрства культуры".

Праўда, у лісце не расшыфроўваецца, што мае ўваходзіць у гэты комплекс мерапрыемстваў. Уласна, мемарыял — гэта Гара Крыжоў, і ён ужо ёсць. Плітачна-асфальтавае добраўпарадкаванне толькі нашкодзіла б некропалю. Гісторыкі не раз выступалі з ідэяй стварэння побач музея ахвяраў савецкага панавання, але гэта вялікая задача, якая патрабуе адпаведнага палітычнага рашэння дзяржаўных уладаў.

"Наша Ніва" разаслала іншыя запыты ў пытанні "Бульбаш-хола" і будзе знаёміць чытачоў з адказамі на іх.

Згодна з Мінскім райвыканкамам, будаўніцтва "аб’екта прыдарожнага сэрвісу" здзяйсняецца ў межах інвестыцыйнай дамовы ад 1 сакавіка 2010. А эскізны праект будаўніцтва быў ўзгоднены ў Міністэрстве культуры яшчэ ў 2006-м, задоўга да Латушкі. Але таксама як "прыдарожны сэрвіс на 51-м км МКАД".

Аднак у часе будаўніцтва ідэя перарасла ў забаўляльны комплекс.

30 кастрычніка Мінкультуры выдала прадпісанне на праверку дакументаў у забудоўніка на адпаведнасць законадаўству. Бо выявілі парушэнні: часткова работы праводзіліся ў ахоўнай зоне гісторыка-культурай каштоўнасці. І пакуль будаўніцтва спынена.

Пра ўзвядзенне рэстаранна-забаўляльнага комплексу "Бульбаш-хол" каля Курапатаў стала вядома ў кастрычніку. Пасля пратэстаў грамадскасці з будоўлі спачатку знікла рэклама комплексу, а цяпер пачаліся праверкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
СТАА "БелРэстІнвест", якое выступае заказчыкам будаўніцтва, "распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па стварэнні мемарыяла "Курапаты".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика