Міжнародныя тэлефонныя злучэнні — па зонах. 21.by

Міжнародныя тэлефонныя злучэнні — па зонах

11.12.2012 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 17 снежня "Белтэлекам" змяняе падыходы да тарыфікацыі міжнародных тэлефонных злучэнняў з краінамі СНД і далёкага замежжа. Усе міжнародныя злучэнні будуць падзелены на восем зон, у рамках якіх будуць прымяняцца адзіныя тарыфы за адну хвіліну тэлефоннай размовы (звычайны і льготны, у залежнасці ад часу сутак).

Так, напрыклад, Расія і Украіна аб'яднаныя ў адной зоне (СНД І), дзе хвіліна тэлефоннай размовы будзе каштаваць з 6.00 да 23.00 — 1 800 рублёў, а з 23.00 да 06.00 — 1 260 рублёў. У зону СНД ІІ увайшлі Арменія, Грузія, Казахстан, Кыргызстан, Малдова, Таджыкістан, Туркменістан і Узбекістан. Кошт адной хвіліны тэлефоннага злучэння ў гэтай зоне з 06.00 да 23.00 — 2 200 рублёў, а з 23.00 да 06.00 — 1 540 рублёў. Азербайджан увайшоў у трэцюю зону СНД ІІІ: кошт хвіліны 2 500 і 1 750 рублёў адпаведна.

У зону Еўропа І увайшлі ўсяго чатыры краіны — Германія, Італія, Літва і Польшча, але ў гэтай зоне аказаліся самыя танныя тэлефонныя званкі (з 06.00 да 23.00 — 1 350 рублёў і 950 рублёў — з 23.00 да 06.00). У зоне Еўропа ІІ былі аб'яднаны Аўстрыя, Балгарыя, Венгрыя, Латвія, Чарнагорыя, Чэхія, Эстонія і некаторыя іншыя краіны: там кошт хвіліны размовы складзе 2 500 рублёў і 1 750 рублёў адпаведна.

Вялікабрытанія, Грэцыя, Іспанія, Францыя, Данія, Ірландыя, Кіпр, Нарвегія, Турцыя, Фінляндыя, Швейцарыя, Швецыя — гэта зона Еўропа ІІІ (3 000 і 2 100 рублёў). ЗША, Кітай, Канада, Аргенціна, Венесуэла — зона Свет І (5 000 і 2 500 рублёў за хвіліну размовы). А самыя дарагія тэлефонныя злучэнні будуць з краінамі, якія ўвайшлі ў зону Свет ІІ (Куба, Гаіці, Ямайка і іншыя): там звычайны тарыф складзе 7 500 рублёў, а льготны — 3 750 рублёў.

Змяненні ў тарыфікацыі міжнародных тэлефонных злучэнняў распаўсюдзяцца таксама на паслугі, якія прапаноўваюцца на базе інтэлектуальнай платформы: на абаненцкі, картачны рахункі і сэрвісныя тэлефонныя карткі. У кампаніі "Белтэлекам" спадзяюцца, што гэтае новаўвядзенне спросціць арыентацыю абанентаў у коштах міжнародных званкоў.

Надзея НІКАЛАЕВА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 снежня "Белтэлекам" змяняе падыходы да тарыфікацыі міжнародных тэлефонных злучэнняў з краінамі СНД і далёкага замежжа. Усе міжнародныя злучэнні будуць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика